АГОНЬ ГАРЫЦЬ з каго. Гл. СВЕЧКІ ГАРАЦЬ з каго. АДАБРАЛА НОГІ каму. Гл. НОГІ АДАБРАЛА каму. АДБІРАЦЬ ВОЧЫ. Сляпіць, асляпляць. На дварэ хорашо, ціхо. Сьнех адбірая вочы, глядзець ні можно — вясна скоро. Сав., Стаўб. р. Нашаравала каструлю — аж вочы адбірая, а то брудная валялася на пругмені. Жац., Стаўб. р. АДБІЦЦА АД РУК. Не слухацца каго, перастаць падпарадкоўвацца каму. Ні ведаю, што рабіць з гэтым хлопцам?! Ну зусім адбіўсё ад рук. Сав., Стаўб. р. Даўней, як сястра жыва была, усе сястрыны дзеці за мною былі адданыя. А як сястра памерла, адбіліся ад рук — гот пісьма ні было, гот пісьма чакала. Там жа. Жылі два браты ў старэнькага бацькі. Расьлі вялікія, дужыя, але да работы няздатныя. А як падрасьлі, зусім ад рук адбіліся. Ракаш., Уздз. р. Што мне зь ім рабіць? Зусім ад рук адбіўся. Яшчэ як маці жыва была, то сяк-так, а што я гавару, то ён мне: «Што ты мяне вучыш, бабо?». Пад., Дзятл. р. АДБІЦЦА (адбівацца) АД ХАРЧЫ. Страціць апетыт. Некая няг'ег'лая зрабілася, адбілася ад харчы. Спрагу (спяку) яечка — і есьці ні хачу. Ліцв., Карм. р. Чылавек зношываецца ад году г' году, ад нядзелі к нядзелі, усё слабей становіцца, адбіваецца ад харчы, хліпаець, хліпаець і канец. Там жа. АДБІЦЬ НОГІ. Гл. БІЦЬ (адбіць, паадбіваць) НОГІ. АД БОЧКІ ЗАТЫЧКА (шпунт). Зняваж. Пра чалавека, з якім не лічацца, якога калі трэба і калі не трэба пасылаюць выконваць розныя даручэнні, просьбы. Да што я — ад бочкі затычка ці што? Хай пасылая каго хоча, а я ні пайду. Сказаў, ні пайду, значыць, не. Гор., Стаўб. р. Кап цябе агні высмалілі с тваім харакцярам! У другіх гаспадары як гаспадары, а мой ат усякай бочкі шпунт, дзе трэба, дзе ня трэба яго паттыкаюць, ня можа абазвацца, пастаяць за сябе. Гр., Слуц. р. АДБОЮ НЯМА ад каго. Не абагнацца. Хай іх балесь, хай іх. Як усі роўна ніколі ня елі, проста адбою німа ад гэтага каршуньня (хатніх птушак). Н. Тур., Уш. р. Маня Грышкава вырасла, харошая стала, ад кавалераў адбою няма. Гор., Стаўб. р. АДБЫВАЦЬ АДБЫВАЛАЎКУ (павіннасць). Асудж., абурэн. Працаваць нехаця, без жадання, фармальна вы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
121 👁