Старонка 158
◀ / 321 ▶
накруціць. Сав., Стаўб. р. Прыляцеў ранічкаю Тадзік — злосны, вочы паставіў на бап і давай сварыцца. Як накруціў хвост, адразу ўсе, хто куды. Гор., Стаўб. р. Коля сваёй Ядзі хвост накруціў, ходзіць каля яго як шаўковая, слухая, а то, бывало, німа рады. Жац., Стаўб. р. Сабяруцца кала лесу ў цянёк і разьлягуцца ў кустох, а трэба ш араць. Рас прылятая на «бобіку» брыгадзір. Накруціў хвост, падняліся і давай араць. Жац., Стаўб. р. Прыіжджала аграном з упраўленьня, скъзала, нада абізацільна зъпъхаць ету дарогу, хоць люпін, хоць што пасеіць, кап тръва ні ръсла. Добра, што знакомъя, а то ба хвост намыліла б, мала б ні было за ету траву адгадаваную. Ляўк., Арш. р. НА КУЦЕ СЯДЗЕЦЬ. Знаходзіцца, быць на покуце як ганаровы, пачэсны госць (на вяселлі). Мар'я ў іх у пачоці. Калі Эмка замуш ішла, дык яна на куце сядзела. Н. Тур., Уш. р. То глядзі ш, кап прыехаў за свата. Ні аднеквайся. На куце пасядзіш, на людзей паглядзіш, даўно ўжо да нас прыягджаў. Ас., Стаўб. р. НА ЛАД (на пуць) НАВЕСЦІ (наставіць) каго. Схіляць каго на добрае, дапамагчы разумнай парадай. От паставілі ўжо хатку, адзьдзяліліся. Ну й давай жыць. Тады новую ўжо купілі. Суседзі, людзі добрыя, на лат навялі, дзякуй ім, прафсаюс памох. Таўкач., Уздз. р. Мы думалі купляць карову ў Міры, але Анэтка на лад навяла. Кажа, добрай ні купіш ціпер. Мы яе й паслухалі, а потым Антановіч з Горак прадаў нам цялушку. Жац., Стаўб. р. Як яе на лад наставіць, ні ведаю. Прозьбаю прашу: «Пасядзі дома, ты ш так мало бываяш». А яна прэцца на танцы ў клуп. І хворая, прастуджаная. Сав., Стаўб. р. Добро, што Карповіч навёў на лат, сказаў, што можно й тут купіць тых дроў. Прывезьлі мне машыну харошых, сухенячкіх дроўцаў. Гал., Стаўб. р. У горадзі трэба грошы, каб адзецца хорашо, каб ні сьмяяліся людзі, у кіно якоё схадзіць. А ён — рас-рас, і німа тых грошай. Тагды ўжо піша: «Мамка, прышлі зь дзісятку». А калі прыедзя ўжо дадому, то настаўляю на лат хлопца, жыць ні ўмея. Ас., Стаўб. р. А ты п прыехала, маладая, апратала п у хаці, навяла п старую кабету на пуць, кап пра цібе людзі добро гаварылі. Дак яна: «Ні хачу!» І зяць да маткі роднае ня йдзе, выракся, а сядзіць у цёшчы. Сав., Стаўб. р. НАЛАЖЫЦЬ (навярнуць) КАПЫТАМІ. Здохнуць,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 321 ▶