Старонка 157
◀ / 321 ▶
старому абычаю пакідалі грошы пра зяўзюлю. Эта ўвесну першы рас як пачуяш, шта зяўзюля закукуя, трэба кішэняю трэсьці, каб грошы зьвінелі, дак будуць цэлы год грошы весьціса. Гр., Слуц. р. А братка, німа ж як усе грошы траціць, казалі. Трэба ш пра зяўзюлю пакінуць. Там жа. НА ЗЯЦІ ПАЙСЦІ. Гл. У ЗЯЦЯХ ЖЫЦЬ. НА КАЛЕНІ ПАДАЦЬ перад кім. Гл. ПАДАЦЬ НА КАЛЕНІ перад кім. НА КАРК САДЗІЦЦА каму. Гл. СЯДЗЕЦЬ НА КАРКУ (на гарбу) каго, чым. СЕСЦІ НА КАРАК (на карк) каго, чый. НА КАРЭНЬЧЫКІ (даць). Жартаўл. Крыху, трошкі (маецца на ўвазе даць, прасіць крыху гарэлкі; карэньчыкі — настойка на карэннях аеру, валяр'яны і іншых лекавых раслін, якая прымяняецца ў народнай медыцыне як лякарства). Няма, хлопцы. Што няма, то няма. Вот засталося ўсяго толькі як на карэньчыкі, то ні дам, сабе, можа, калі трэба будзя. Сав., Стаўб. р. Як у нас расказвалі, жыла ўдава. Згаварыліся некія жулікі: «Падзем, у яе сала ест». Зайшоў адзін і будзя казаць: «Цётка, дайця на карэньчыкі». Пакуль яна даставала, пакуль адмервала, тры другія за кубелец сала і папёрлі агародамі. От як. Тат., Стаўб. р. НА КВАТЭРЫ СТАЯЦЬ у каго. Гл. СТАЯЦЬ НА КВАТЭРЫ ў каго. НА КРАЙ СВЕТУ. Вельмі далёка (з'ехаць, заехаць). Чужыя дочкі бліска замуш павыходзяць нек, а гэта ш на край сьвету заехала, ужэ сем гадоў не бачыліся. Кунц., Кл. р. Г'оцкаго Міша на край сьвету заехаў, недзя на цаліне. А жыве, казаў бацько, добро. Брыгадзірам трактарнай брыгады. Далі ордзян Леніна. Вот табе й Міша, бачыш. Сав., Стаўб. р. Туды, у той Шчэцін, трудно дабрацца, заехаў мой пляменьнік на край сьвету, пісьмаў ні піша. Там жа. Яе дзеці зьехалі ўсе на край сьвету: хто ў Польшч, хто на цаліну, адзін недзя ў Мінску на трактарным заводзя. Адна як колас у хаці сядзіць ціпер кабета. Гор., Стаўб. р. НАКРУЦІЦЬ (намыліць) ХВОСТ каму. Жартаўл. Насварыцца на каго, зрабіць вымову каму, у грубай форме актывізаваць каго на выкананне чаго. Учоро спаткаў Ігналя, дак трохі накруціў хвост, што ня ходзіць на работу. Гал., Стаўб. р. Ідзі, прынясі дроў, а то бацько хвост
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 321 ▶