Старонка 154
◀ / 321 ▶
НАВЯРНУЦЬ КАПЫТАМІ. Гл. НАЛАЖЫЦЬ (навярнуць) КАПЫТАМІ. НАГАВАРЫЦЬ І МЕХ І КАЙСТРУ (торбу). Асудж. Гаварыць многа пустога, лішняга, што непасрэдна да справы не адносіцца. Вот ужэ любіць чалавек гаварыць. Яму абы зачапіцца, дак нагаворыць і мех і кайстру. Пяр., Лоеў. р. Ета баба з дваццаць дзівятага года ў калхозі, вострая на язык, нагавора і мех і торбу, толькі зачапі. Ліцв., Карм. р. Марк гываркей, хоць і ня п'е, гавора многа, нагавора і мех і торбу. Там жа. НА ГАЛАВЕ ХАДЗІЦЬ. Незадав. Свавоііць, дурэць (пра дзяцей). Паеду ў Стоўпцы, пакіну іх (дзяцей) адных. А яны ў хаці на галаве ходзяць, усё параскідаюць, падастаюць с куткоў і пакідаюць пасярот хаты. Сав., Стаўб. р. Галя будэ розумнэйша за гэту, а гэта, як батько, на головэ ходыть. Бач, як замалэвала палкою, махнула о так, жбурнула, зараза гэта. Бачыш, як намалэвала на лбу. Бот., Пін. р. Прыпынецяся трохі, годзі хадзіць на галаве, бо як дастану папрушку, то мало ні будзя, дам. Сав., Стаўб. р. Дзеці на галаве ходзяць. Сабралася поўна хата — і свае, й чужыя. Там жа. НА ГАЛАВУ СЕСЦІ каму. Гл. САДЗІЦЦА НА ГАЛАВУ каму. НАГАНЯЙ ДАЦЬ каму. Гл. ДАВАЦЬ (даць) НАГАНЯЙ (накачку) каму. НАГІ (духу, панаху) НЕ БУДЗЕ чыёй дзе. Паграж. Ніколі не будзе каго дзе, перастане наведваць хто каго. Хадзіў некі салдат п'яны, убіўся ў камору, лець стаіць, абы-што гаворыць, чапляяцца да мяне, старое. Думала дабром выправаджу, аш — не-е. Дак я й кажу: «Вон, кап твае й нагі тут не было!» Гр., Слуц. р. Зяця бацькі вельмі не любілі, прыедуць з Дубеяк, сварацца, ўсяк на Васіля кажуць. А ён як даў старому ў халамок, а старую ўзяў за косы і вывяў с хаты, і сказаў: «Кап твае нагі тут не было!» От нек атайбаваліса, жывуць. Там жа. Дак ён за пашпарт, палажыў яго ў сумку й гаворыць: «Дваццаць чатэры часы табе! За дваццаць чатэры часы штоп твайго духу ні было тут! Ясна?» Рак., Вал. р. Акыш, кап вы падохлі! Як запарашу, то панаху вашаго тут ні будзя, акыш! Сав., Стаўб. р. НАГІ (падэшвы, падмёткі) НЕ ВАРТЫ (не варт, не стоіць) чыёй. Не ідзе ні ў якае параўнанне з кім, з чым, не заслугоўвае ўвагі, нязначны ў параўнанні з кім, з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 321 ▶