Стаўб. р. А потом, концы концов, навэлі оны (леснікі) справкы, довэлі ім, хто мы такіі, нашлыса там такіі, шо пудказалы, о, й завэлі з намы суд за порубку ясэня. Цер., Пін. р. Участковы прыяжджаў дазнанё рабіць, спраўкі наводзіў тут. Сав., Стаўб. р.
НА ВЕЦЕР ПУСЦІЦЬ што. Гл. ПУСЦІЦЬ НА ВЕЦЕР што.
НА ВОКА. Прыкладна, прыблізна, без дакладнага вымярэння, падліку (пазычаць, браць, прыкідваць і інш.). Запісваць ніхто ні знаў, вясоў ні было. Пазычалі на вока сусет суседу, на лышку важылі, куды зацягня. Пр., Стаўб. р. Некалі г'азы пазычалі на пачак ад запалак або просто на воко. Вот, колькі ўвальеш, то столькі трэба каб і аднесьці. Хал., Стаўб. р. Адрэзала сала с кіло, ня важыла, на вока сала адрэзала і аддала. Гр., Слуц. р. Летась я прадаў на воко тры капніцялі саломы, прадаў за пятнаццаць пудоў. Сав., Стаўб. р. Эта аднаго году Тофяльчык у мяне салому купляў. Да салома-салома! А ён: «На вясэ ні хачу, прадайця на воко». Там жа.
НА ВОЧЫ ВЫКІДАЦЬ каму. Гл. НА ВОЧЫ ЎСКІДАЦЬ (выкідаць) каму.
НА ВОЧЫ ЎСКІДАЦЬ (выкідаць) каму. Наўмысна напамінаць каму пра штосьці непрыемнае з яго жыцця, папракаць каго чым. Бацька выправіў мяне вучыцца ў школу, у Корань, за дзьве вярсты. Першую зіму я падахвоціўся, хадзіў, але чытаць ляніўся. А на другую зіму першы дзень паказаўся ў школі, а тады ў кусты па гнёздах, па норах блындаўся. Так і кончылася мая навука, але дзецям сваім ні хвалюся, кап на вочы не ўскідалі. Ст. Чэр., Лаг. р. Ну, але нічога. Ніхто ні сказаў, што гэта праз мяне казёл чуць не задушыўся, дык, мусіць, і ціпер ні знаіць, а так бы абізацільна калі-небуць на вочы выкінула. Глеб., Уш. р. Ішла сястра замуш, я аддала ёй кажух. Мне за той кажух Сьцяпан ня раз на вочы ўскідаў, упікаў колькі. Гр., Слуц. р. Бяруць колькі панесьці ўсяго: яец па пятнаццаць дзісяткаў зарас, а сала, а м'яса, і я ж нічога ні трэбую за гэта. Але ш і ты совясь мей, а то ўскідаюць мне на вочы, шта грошай зяцю ні даю. А ш чаго ш я дам, сь пенсіі? Там жа. Даўней і моды не было, каб нявестка выкупляла сабе нарады. Гадоў зь дзесяць пражылі, і мне боты купіў Рыгор, то колькі паўскідалі мне імі на вочы і сьвёкар і сьвякроў. Як толькі што, дык і ўскідаюць мне гэтыя боты. Язн., Віл. р.
76 👁