Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
МУРАШКІ ПА ДЕЛЕ БЕГАЮЦЬ у. ка г о. Адчуваць азноб ад вялікага страху, хвалявання, узбуджэння. А боЖачка, ня прывядзі бох такого мне зяця. Прайдзісьвет пасьленьні. Анно спадылба паглядая. Як гляня,і як гляня, ажно мурашкі па целя бегаюць. Падг., Кар. р. У міне яшчэ мурашкі па целе бегаюць, так моцно перапалохалася. Сав., Стаўб. р. МУХ ЛАВІЦБ. Гл. ЛАВІЦБ МУХ., МУЦІЦБ ВАДУ. Незадав. Гаварыць няпраўду, наўмысна заблытваць якую-небудзь справу, хлусіць, выкручвацца. Прыехаў мой сын на канікулы дадому. Папрасіла яго загнаць карову на пашу. Пытаюся, кажа, загнаў, а карова ў хляве стаіць галодная. Не муці, кажу, вады, німожно мамі хлусіць. Кунц., Кл. р. Казалі, што гэто Сарока (прозвішча) ваду муціць. Hi хоча, кап людзі даведаліся пра яго заработан. Жац., Стаўб. р. МЯНЦІЦБ (пдесці, мянташыць, трапаць, брэнкаць) ЯЗЫКОМ. Асудж. Многа гаварыць, балбатаць, нагаворваць на каго, гаварыць пустое, пустасловіць, пляткарыць. У нас анна жэншчына мела тры дачкі, ўсе тры ўзрослыя, то вы ведаеце, мяньціла языком i не сьціхала: гэта ў мяне залеш, ніяк не павыпіхаю. Б ял., Лаг. р. Яшчэ сонейка не зайшло добра, а я гэта падаіла карову . i думаю: «Схаджу да Зосі, памянчу хоць языком трохі, надаеда за ўиесь дзень дома сядзець». Дашк., Мает. р. На язык то яна ого! Усе дзяўчатка як дзяўчатка, у іх i шуткі к месту, i пашалеюць умело, а яна Мянташыць языком як малатарня. Падг., Кар. р. Не жжыліся зь нявесткай, усё языком мяньціла, а мацяры абідна, маці такая ганарыстая, задавастая, не спусьціць нікому. Бял., Лаг. р. Ах ты, чортава патаскуха! Паляцела па вуліцы зубамі званіць, языком мяньціць, кап ен табе высах! Думаіш, так i павераць табе... Хож., Маладз. р. На рабоце адна Ванюшыха мянташыць языком — каждаго бачыць, дзе хто паверняцца, дзе што хто зробіць. Жана вучыцяля яшчэ! Падг., Кар. р. Тая баба толькі языком трапане, а іна ні злая. Во гэта баба злая. Зьмяя. Ліцв., Карм. р. А на дакоскі мы зложымся па рублю, а вас, бап, болій ні пазавём, кап вы тады языкамі ні мяньцілі па еялу. Бял., Лаг. р. Молод ёж тэпэр только языками брэнкають, а роботы ны вэльмо. Бот., Пін. р. Алесь любіць пагаварыць, сядзе за стадом i пляце языком абышто. Сав., Стаўб. р
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўйесь
4 👁
 ◀  / 321  ▶