КРОЎ ПАПСАВАЦЬ каму. Гл. КРОЎ ПСАВАЦЬ (папсаваць, порціць, папорціць) каму.
КРОЎ ПОРЦІЦЬ каму. Гл. КРОЎ ПСАВАЦЬ (папсаваць, порціць, папорціць) каму.
КРОЎ ПСАВАЦЬ (папсаваць, порціць, папорціць) каму. Нерваваць, непакоіць каго. Схадзіў бы ты, ўнучак, на рэчку, таўчэсься пад рукамі цэлую раніцу, кроў псуеш мне. Ідзі, ідзі, там ужо хлопцы купаюцца. Сав., Стаўб. р. Прыець ты калі, трэба платэ падняць. А то колькі мне куры крыві папсавалі за весну! Рады ад іх німа, ні адагнацца. Лезуць на Марусіно полё, грабуцца, а яна ні любіць. Жац., Стаўб. р. Ні будзя ён (сын) мне кроў порціць. Хай едзя сабе да першай (жонкі) й жыве. А я тут зь людзьмі ні прападу. Гор., Стаўб. р. Гэто ш прыбраў да рук хату, гаспадарку, а дабра колька, а ўсяго. Ну я й надумала: застануся ў Міхася, хай мне ні порціць кроў. Каг., Лід. р. «Мама,— кажа,— пераяжджай і жыві ў міне. Ён — гэта ш страшна падумаць! — табе, кажа, і так кроў усю папорціў». Там жа.
КРОЎ ССАЦЬ з каго. Гл. ССАЦЬ КРОЎ з каго.
КРОШАЧКІ ПАБРАЦЬ чые, каго. Гл. ПАЗБІРАЦЬ (пабраць) КРОШАЧКІ чые, каго.
КРОШАЧКІ ПАЗБІРАЦЬ чые, каго. Гл. ПАЗБІРАЦЬ (пабраць) КРОШАЧКІ чые, каго.
КРУГОМ ПАЛЬЦА АБВЕСЦІ каго. Гл. АБВЕСЦІ КРУГОМ ПАЛЬЦА каго.
КРУЦІЦЦА ЯК БЕЛКА Ў КАЛЯСЕ. Быць заўсёды занятым, у няспынным клопаце, мець многа розных спраў. А колькі работы некалісь было! Ноччу коніка пасьціць, а дзяніну цэлаю араць, касіць, малаціць. Дзеткі маленькія, восім іх было ў мяне. Вот і круціўся як белка ў калясе. Януш., Лаг. р.
КРУЦІЦЬ МАЗГАМІ. Думаць, меркаваць, разважаць. Паступала, паступала, але нічого ні вышло, дома сядзіць. Думай цяпер бацько, круці мазгамі, куды ўперці дачку. Ас., Стаўб. р. Недзя закінуўсё венік, шукаю-шукаю й ні знайду ніяк. Кап ты згарэло, цяпер круці мазгамі, дзе ён ляжыць і сьмяецца. Сав., Стаўб. р. Ні ведаю, ці паехаць у Стоўпцы, ці можа ў нашум магазіні купіцца. Добро было п купіць (ложка), але круці мазгамі, дзе тых грошай набрацца на ўсё. Веч., Стаўб. р.
КРУЦІЦЬ НОСАМ. Гл. НОСАМ КРУЦІЦЬ.
КРУЦІЦЬ СВЕТАМ. Асудж. Хітраваць, робячы не
75 👁