КОННА ВЫЕХАЦЬ на кім. Гл. ВЕРХАМ (конна) ВЫЕХАЦЬ на кім.
КОННА ЕЗДЗІЦЬ па кім. Здзекавацца, эксплуатаваць, мучыць каго. Ну вот мінулася іх уласьць, не будуць па мужыку конна езьдзіць, як бывало. Усе роўнымі сталі, калі зямлю забралі. Жац., Стаўб. р. Гэтая большая конна езьдзіць па малой, б'е яе, а гуляць, забаўляць ані ніхто ні хоча. Гор., Стаўб. р. А падаткі былі! Мучыш дзяцей, ні сала таго, ні масла — усё прадай на падаткі. Конна езьдзілі па людзях, як хацелі. Чалавек сьвет убачыў, як гэтаго ліхалецьця ні стало. Веч., Стаўб. р.
КОСА ПАГЛЯДАЦЬ на каго. Гл. ГЛЯДЗЕЦЬ (паглядзець, паглядаць, пазіраць) КОСА (скоса, бокам, рубам) на каго.
КОСТАЧКІ АБМЫЦЬ каго. Гл. АБМЫВАЦЬ КОСТАЧКІ каго.
КОСТАЧКІ ПЕРАБІРАЦЬ каго. Гл. АБМЫВАЦЬ КОСТАЧКІ каго.
КОСТКА Ў ГОРЛЕ. Незадав. Быць перашкодай каму ў чым, надакучаць, моцна назаляць каму. Ажно так і было. Як пашла замуш, дак як удавіласа. Той замуш ёй як костка ў горля. Гр., Слуц. р. Адзін мужык ды добра ж жонкай ладзіў. А гэта ш чарту ў горле костка. Мік., Мядз. р. Мне гэтая твая паестка як костка ў горлі. Сядзеў бы дома, тутака добро аддыхнеш. А мне памох бы што. Трэба й дроў прывесьці, і платэ паставіць, пазагароджваць, кап-куры ні вылазілі. Сав., Стаўб. р. Я проціў гэтага замужаства была й буду. Бас сэнсу гэта жанідзьба. Яе жанідзьба нам костка ў-горле. Кончыла б навуку, тады б замуж ішла. Бар., Стаўб. р.
КОСЦІ ДЫ ШКУРА. Гл. АДНЫ (адна) РЭБРЫ (косці, шкура). КОСЦІ І (ды) ШКУРА (кожа).
КОСЦІ ПАРЫЦЬ. Гл. ПАРЫЦЬ ЗЯМЛЮ (косці).
КОСЫ НА САБЕ РВАЦЬ. Гл. ВАЛАСЫ (косы) НА САБЕ (на галаве) РВАЦЬ.
КПІНЫ СТРОІЦЬ з каго. Гл. СТРОІЦЬ КПІНЫ (кепікі) з каго.
КРОЎ ЗА КРОЎ. Забойства за забойства. Пра помсту. І забілі, і ў Дняпро ўкіналі. Але міліцыя злавіла аднаго, зьбралі, другей уцёк. Што цяпер ім будзіць? Верна, кроў за кроў. Ляўк., Арш. р.
КРОЎ ПАПОРЦІЦЬ каму. Гл. КРОЎ ПСАВАЦЬ (папсаваць, порціць, папорціць) каму.
79 👁