КАМПАНІЮ з кім. Быць у прыязных, сяброўскіх адносінах, сябраваць, добра жыць з кім. Мішка завёў кампанію, сабяруцца, пасьнедаўшы, і ўсе на рэчку ракаў лавіць. Сав., Стаўб. р. Марынкі німа. Яна адранку як пашла, то й ціпер німа. Завяла кампанію зь Ленаю, Алікам, Віцькам і гуляюць разам цэлы дзень, дзе іх німа. Там жа. Казік трохі дзікаваты, баязьлівы, німа, кап ён завёў с кім кампанію, усё адзін і адзін. Жац., Стаўб. р. Старшы (сын) кунпанію вядзець бальшую, прыяжджаюць сьвязныя, парцізаны сь Сённа, зь Бёшанкавіч, ш Чашнік, сь Церабёнь, сь Сяргеік, с Прывётку, с Азярэцка. А тэй ленінграцкей (сын) кунпаніі ня водзіць. Ульян., Сен. р. Завэлі конпанію з эстым Міхалком (вун був лесніком), а вун кажэ: «Прыіжджяйте, я вам подкажу, колы пана не будэ, прывэзэтэ сосняку на жордкы». Цер., Пін. р.
КАНЦА-КРАЮ (канца-берагу) НЯМА (не відаць) чаму. Бясконца далёка пашыраецца што. У гэтум годзі ў нашум калхозі пшаніца-пшаніца! А пасеяно много, канца-краю ні відаць. Сав., Стаўб. р. Як выядзяш за Дубеі, дак палём канца-краю ні відно. Вяліч., Сал. р. Бачыла я той лён, як ішла. Харошы, галубенячкі, і канца-краю няма. Гал., Стаўб. р. Бясконца доўга працягваецца што. Іхнюй рабоці німа канца-берагу, усё пішуць і пішуць. Ліцв., Карм. р. Калі прыйшла Чырвоная Армія, то ні было канца-краю радасьці. Дайжа не верылася, што йта прышла наша Чырвоная Армія, і дайжа многія пачалі ўцякаць у лес, кажуць, гэта нейкі абман. Ухв., Кр. р. Вельмі многа, у велізарнай колькасці. Як панаехала гэтых палякаў, канца-краю ні відаць, усё йдуць і йдуць. Гор., Стаўб. р.
КАНЦЫ АДДАЦЬ (аддаваць). Памерці, паміраць, канаць. Гэта во жанчына, сусетка мая, вышла картофлю палоць, а сама была жара, трыццаць адзін г'радус. Сонцо ўдарыло, а ў яе паніжано даўленё крывяноё. Як стало ёй кепско, чуць канцы на тым полі ні аддала. Сав., Стаўб. р. Так неборака рабіў вік, а колы прышлоса концы аддаваты, то й нэ оділі діты як сьлід. Вел., Пін. р. Пішчыць і пішчыць, аш шкода кабанчыка. Пора там недзя кала сэрца. Во папрашу Андрэявіча, той як бачыш швайку пад бок — і ўсё, трэп-трэп нагою і гатова, кабан канцы аддаў. Гор., Стаўб. р. Ужо ш і Тодар аддаў канцы. Трэба будзя пайсьці вечарам, прасілі. Там жа. Тадзік рас як даў гэтуй
77 👁