з кім, заплаціць наймітам за работу (звычайна найманне і разлік па найму праводзіліся ў час калядных свят). У каго зямлі было многа, парапкаў наймалі. Наймалі на гот, на коляды найміцьцё тое. Сабіраліся на коляды ў хадзяіна ўсе: й тыя, што парапкавалі, й тыя, каго наймаў. Хадзяін парапкам каляду аддасьць — хлеп печаны, грошы, як угодзяцца на жыта, жыта даюць. Іннаму скорамам выплачваў хадзяін. Пр., Стаўб. р.
КАЛЯ РУК каго, чыіх. Паблізу, побач. Як былі малыя, то ўсё каля рук, усё каля рук. А гэто ўсе парасходзяцца, кожны па сабе: хто гуляць, хто рыпку, хто загараць. Сав., Стаўб. р. Гэто цяпер прыдумалі сады, ясьлі для дзяцей. А даўней і ціпер на вёсках дзеці каля рук. От ці на дварэ дзе корпаюцца, ці на полі, калі жыто жалі. Каля рук былі. Жац., Стаўб. р. Дзевачкі сьмелыя. Яны самі й пойдуць да каго, і на рэчку адны, бес старшых, а хлопчык — не. Гэты ўсё каля рук, некі баязьлівы, ад мамы ні на шах. Гор., Стаўб. р.
КАМЕНЕМ СЯДЗЕЦЬ. Гл. СЯДЗЕЦЬ КАМЕНЕМ.
КАМЕНЬ НА ДУШЫ ў каго. Гл. КАМЕНЬ НА СЭРЦЫ (на душы) у каго. СЕЎ КАМЕНЬ НА СЭРЦА каму.
КАМЕНЬ НА СЭРЦЫ (на душы) ў каго. СЕЎ КАМЕНЬ НА СЭРЦА каму. Душэўна пакутаваць, перажываць, быць у прыгнечаным стане. Дожджык мярсіць, а вёска гарыць, а каровы ходзяць каля вёскі, равуць, каб у хлеў, а хлеў гарыць. Такі некі камень на сэрцы, так стала жорстка на сэрцы, думаць, і скаціна страдаіць праз немцаў, хочаць у вёску, равуць каровы гэтыя. Св., Мядз. р. Я ні плачу на хаўтурах. Мой і папа як памёр, я толькі ўскрыкнула разоў два, а потым ні сьлязінкі. Толькі на сэрцы камень ляжыць, акамянеіць сэрца, ні магу гора выплакаць. Ульян., Сен. р. Дзевачкі цішэйшыя, а гэты вісус, ні дай бох, якей урэдный быў. Пасварыўся бацько за бацінкі, а ён пашоў (і вы, можа, бачылі ліпавую дарошку?) і засіліўся на ліпі. Во табе! Насварыся. Сеў камень на сэрца бацьку, казаў, ну цяпер хай што хочуць робюць, нічога не скажу. Ляўк., Арш. р. Чуіць маё сэрца, ні так я памру, як усе людзі паміраюць, ні сваёй сьмерцю памру. Ляжыць нейкій камінь ў міне на душы, усё я нешта жду, усё мне кажыцца, што нешта будзіць нядобрая. М. Каш., Гар. р.
КАМПАНІЮ ВАДЗІЦЬ (весці) з кім. ЗАВЕСЦІ
79 👁