З КАМАРОВУ ЛЫТКУ. Іран. Вельмі мала. Ну й скупендра гэтая Тацьяна! Дала сала с камарову лытку й таго елкаго. Вяліч., Сал. р. З КАНЦА Ў КАНЕЦ. Ад пачатку да канца. Сёньнячы хадзіла па грыбэ. Апаляндравала (абхадзіла) лес з канца ў канец і нічого ні знайшла, яшчэ німа. Сав., Стаўб. р. Дзе ты бачыў, ціпер млека дастаняш. Усю вёску с канца ў канец абыйдзі — ніхто й ні прадасьць — німа, холадно, зіма. Там жа. З КУРАЧУ ГАЛАВУ. Незадав. Вельмі мала. Пойдам на папрадухі, прадом, а хлопцы знойдуць нас, прывядуць музыку. Грае гармонік, а мы танцуем. Прыду дадому, а маці кажа: «Што ш ты, Маня, напрала с курачу галаву?!» А я бокам-бокам ды спаць, маўчу, нічога ні кажу. Навас., Кап. р. З КУРМІ СПАЦЬ ЛАЖЫЦЦА (класціся). Вельмі рана класціся спаць. Усе людзі на полі, хто й дома патходжваяцца, а мой прыедзе, зьесьць і ў ложка — прывык с курмі спаць лажыцца. Вяліч., Сал. р. У Марусі ўжо ціхо — спаць палеглі. Яны с курмі спаць кладуцца. Людзі кругом яшчэ шмотаюцца, робяць што-небуць, а яны адразу спаць, много, кажа, нагарая сьвету. Сав., Стаўб. р. ЗЛАЖЫЦЬ ГАЛОЎКУ. Гл. ГАЛАВУ (галоўку) ПАЛАЖЫЦЬ (злажыць, налажыць). ЗЛАМАЦЬ ГАЛАВУ. Загінуць. Сьвякроў па сыну мартвіцца — сын малады забіўся, зламаў галаву на мацыклеця, нявестку шкадуя. Пр., Стаўб. р. Куды ты палес? Галаву зломіш, ідзі дарошкаю. Сав., Стаўб. р. Тады гэтых мацыклетаў ні было. Ціхата. А гэта лётаюць, хата аш зьвініць. Летась ніхто галавы ні зламаў, а сёлета — бох ведая. Пр., Стаўб. р. З ЛАСКІ ДАЦЬ (пааддаваць) ш т о. Даць што пахарошаму: без прымусу і насілля. Бяльлё ў мяне было, 24 пары більля было. І пааддавала ўсё парцізанам. Толькі адну пару прадала на соль, а то пааддавала. З ласкі пааддавала. І як ні даць, калі прыдзя, просіць, не бярэ, а просіць, з ласкі дай. Ульян., Сен. р. ЗЛОСЦІ ПОЎНЫЯ КОСЦІ ў к а г о. Асудж. Пастаянна, вельмі часта і без пэўнай прычыны злосны хто. «Вера нечаго ніпрыветлівая, сярдуя на міне, злосьці поўныя косьці».— «Не чапай ты яе, як палепшая, то прыйдзя й раскалёсіцца» (разыдзецца, што не суняць). Сав.,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁