Веч., Стаўб. р. Яшчэ вясною — нічого. А прыдзе зіма — гэтая вада мне здароўё дастае: пайдзі ў такую даль, а сьлізгавіца, пакоцісься, ні ўстаць. Гал., Стаўб. р.
З ДАЎГОЎ ВЫЛЕЗЦІ. Гл. ВЫЛЕЗЦІ (вылазіць) З ДАЎГОЎ.
ЗДАЧЫ ДАВАЦЬ каму. Гл. ДАВАЦЬ (даць) ЗДАЧЫ каму.
З ДЗЕСЯТАГА ГОДУ. Вельмі стары, негэтагодні, даўнейшы. Міша нашоў каштан можа зь дзісятаго году, стары гэдыкі: «Ці будзя ён расьці, я пасаджу, бабуня». Сав., Стаўб. р. Трэба, дзеці, варэнё есьці. Стаіць можа зь дзісятаго году, цьвёрдаё зрабіласё, хоць нажом рэж. Там жа.
ЗДРАСТУЙЦЕ ДАЦЬ каму. Гл. ДАВАЦЬ (даць) ЗДАРОЎЯ (добры дзень, дзень добры, здрастуйце) каму.
З ДЫМАМ ПУСЦІЦЬ што. Гл. ПУСЦІЦЬ З ДЫМАМ што.
ЗЕРНЕ Ў ЗЕРНЕ. Гл. КАЛІВА Ў КАЛІВА.
З'ЕХАЦЬ У СВЕТ. Гл. ПАЕХАЦЬ (з'ехаць) У СВЕТ.
ЗЖЫЎШЫ ЛЕТА ДЫ Ў МАЛІНЫ. Што-небудзь позна рабіць, рабіць не ў пару. «Нада было п хлеў накрыць, а то цячэць дужа на карову».— «Зжыўшы лета ды ў маліны! Хто гэта хлеў крыіць — зіма на дварэ». Н. Тур., Уш. р.
З ЗУБОЎ НЕ ВЫПУСКАЦЬ. Многа, часта курыць. Ні куры ты, галава баліць, з зубоў ні выпуская цэлы вечар. Гор., Стаўб. р. Эдзік благі, худы, адны косьці зрабіўсё, а курыць, ні выпуская з зубоў. Сав., Стаўб. р.
Прышоў рас Фэльцік пасядзець, рассеўся, а накурыў за вечар, аш цёмно ў хаці. З зубоў ні выпуская. Там жа.
З (з-пад) ІГОЛАЧКІ (іголкі). 1. Зусім новае, толькі што пашытае (адзенне, абутак). А цяпер які хлопяц! Дзьве ўчылішчы лётныя акончыў. Прыехаў на отпуск у лётным аммундзіраваньні сь іголачкі. Вар., Стаўб. р. Многа навёс мой сынок: тры кускі цяжолай мацерыі на спаніцу, на сарочку кусок мацерыі, бацінкі тры пары с-пат іголкі. Ліцв., Карм. р. 2. Ва ўсё новае, толькі што пашытае (апранацца). Разбагацеў там, прысылая пасылкі на касьцюмы, бялізну. І сюда прыягджаў, адзеты зь іголачкі, падаркаў навёс. Вар., Стаўб. р.
З КАЛЕНА ВЫЛАМАЦЬ. Гл. ВЫЛАМАЦЬ З КАЛЕНА.
96 👁