ніякай. Вар., Стаўб. р. А Манячка, гэдак добро ткаліся (кросны), а прышла братавая і шчаравала тыя кросны, з вачэй нешто стало, кросны перасталі ткацца. Як стукну, дак мо підзісят нітак парвецца. Сав., Стаўб. р. Нешто няйначай з вачэй зрабіласё, бо як пагоняць на поплаў, то нічого — жырнінько і салодзінько (малако), а як на балото пад Мазура — то неко горко, нісмашно. І мало надоіш. Жац., Стаўб. р. З ВАЧЭЙ НЕ СПУСКАЦЬ к а г о. Гл. НЕ СПУСКАЦЬ З ВАЧЭЙ (з воч) к а г о. ЗВЕКАВАЦЬ ВЕК. Пражыць жыццё, доўга пражыць з кім. Я са сваім пакойнікам Віктарам зьвекавала век, а кап мы калі пабіліся. А то ні ўсьпеў расьпісацца — лупіць гэтую бедную жонку. Гал., Стаўб. р. Саша Камар у сваёй старой хаці так і зьвякуя век, а новая стаіць нікончаная гадоў зь дзесяць ужо. Сав., Стаўб. р. У старыя часэ, калі цяшко было, абутак доўго насілі. Вунь Міхась мой век зьвекаваў у тых ботах. Яму яго бацько іх зрабіў, харошыя хромавыя боты. Ведамо, надзявалі можа рас на гот. Жац., Стаўб. р. З ВЕРАБ'ЁЎ ШАГ. Незадав. Вельмі мала. Жылоса трудна, поля было зь вераб'ёў шах, сям'я вяліка, а падаткі — былі некія мірскія і подачы ўсякія, хлеба хватала толькі да калят. Гр., Слуц. р. ЗВЕСЦІ ВОКАМ. Гл. ВОКАМ ЗВЕСЦІ. ЗВЕСЦІ ВОЧЫ (глазы). Заплюшчыць вочы. Захацеласё мне цыбулі, узяла пакрышыла й зьела, а потым як легла спаць, доўго ні магла зьвесьці вочы, сьлязіліся й балелі. Гор., Стаўб. р. Толькі зьвяду глазы, як апяць пірыт глызам Грігор Ціханёнък стаіць. Кал., Дубр. р. Якей та сон!? Толькі глазы зьвёў, а тут ужо й зъра зъймаіцца, ночка мулуватая. Ляўк., Арш. р. Ні ўсьпела я зьвесьці вочы, як чую: нехто йдзе. Я — ў сенцы. Хто там? Сав., Стаўб. р. Гэтыя дзеці ні дадуць вочы зьвесьці — бегаюць, ляскаюць дзьвярамі, хай бох крыя. Жац., Стаўб. р. ЗВЕСЦІ КАНЦЫ З КАНЦАМІ. Гл. ЗВОДЗІЦЬ КАНЦЫ З КАНЦАМІ. ЗВЕСЦІ (зводзіць, зжыць, страбіць, збаёдаць) СА СВЕТУ к а г о. Давесці да смерці, загубіць, знішчыць, забіць каго. Учора зьвяла са сьвету кошку, вельмі памоўзьлівая была. Сав., Стаўб. р. Напусьцілі кіпятку санціметраў на пятнаццаць, той пашоў у парылку. Яны яго носам у той кіпяток. Чуць са сьвету ні жжылі чалавека —
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁