А матка зьбіла мяне на чорны яблык. Зал., Вал. р. Цэлаю нідзелю праліжаў дома, так зьбілі мяне! Матка плачыць, шкода ёй, што міне так сьсінілі, на горкае яблыка зьбілі. Слав., Талач. р. Паліцай прыкладам мне па сьпіні рас, другі! Як стаў біць — зьбіў на горкі яблык, кроў пашла. Ульян., Сен. р. ЗБІЦЬ НА ПОРХАЎКУ каго. Бязлітасна збіць каго, моцна надаваць каму. Як нап'ецца, сам ні ведая, дзе што паложа. Тады я ўсё, бедная, вінавата, саб'е мяне на порхаўку на чорную. Аляхн., Маладз. р.
ЗБІЦЬ РОГІ каму. Гл. ПАЗБІВАЦЬ (збіць) РОГІ каму.
ЗБІЦЬ ЦАНУ. Даваць меней, чым просяць, таргавацца. Была ўчоро ў Міры на базары, купіла парку парасятак. Купцоў а купцоў! Праўда, і парасят много, але купцоў боляй. Парасятка дарагія. Трохі зьбілі цану, але ўсё роўно дораго. Сав., Стаўб. р. Памідоры дарагія ў гэтум годзі. Добро, што падвезьлі на калхознуй машыні, то зьбілі цану гэтым, што на прылаўках продаюць, а так бы ні купіла. Там жа. З чыйго БОКУ КІШЭНЯ ПАРВАЛАСЯ. Асудж. Цішком зрабіць непрыемнасць, подласць каму. Гэта ш раней жыла кала нас сусетка. Пахвапістая баба, ні ш чым ні разьмінецца. Чужое схваця, як усі роўна сваё. Прыгледзілася ёй адна мая курыца. Лічу ўвечара — німашыка. Мне й цюкнула, што гэта зь яе боку кішаня парвалася, але нічога ёй ні кажу. Думаю, праверу. Гран., Маладз. р. З БОЛЬШАГА. Крыху, абы як. Як возьмя месьці хату, то ні вельмо. От з большаго трохі падграбе і бягом на рэчку. Сав., Стаўб. р. Ты, ўнучка, от трохі, з большаго, ўсё роўно будзям мыць (падлогу). Там жа. Астрыгла авечкі. Да цёмно было, сьпяшалася, от з большаго. Да зімы яшчэ абрастуць. Гор., Стаўб. р. З ВАЧЭЙ (стала, зрабілася). Паводле забабонаў, прымхаў — шкода або няшчасце, якія зрабіліся з позірку недобразычлівага чалавека. Што за карова! Васімнаццаць літраў малака дае. Але масло ніважнаё, харошаму чалавеку стыдно даваць. Ужо хадзілі й к вецерынару, й на аналіз насілі — усё здароваё, карова харошая, і што такое. У нас там некаторыя кажуць, што с ачэй стало. Ест людзі такія, што с кепскімі ачыма, паглядзіць на карову, і стане нешто с ачэй, будзяш карову мець, і пользы
106 👁