і гультайліва трасьлі па калюгах балагольскую будку (М. Гарэцкі. Роднае карэньня – Р, 46). Балагольшчык м. Тое, што балагол. – Ну й коні твае! С крупадзёркі на скуру прадалі ці што? – запытаўся Архіп у балагольшчыка, дзівуючыся, што едуць яны – цішэй некуды (М. Гарэцкі. Роднае карэньня – Р, 46). Не дакончыў балагольшчык свае гутаркі, як далёка на полі паказалася на самай зямлі полымя... (там жа, 49). Балахон м. Вопратка з парусіны, палатна свабоднага крою, якую раней насілі сяляне. За вёскай Вера ўбачыла надта фацэтную чалавечую постаць, затуленую ў шырокі жоўтага колеру балахон (А. Асіпенка – ТСБМ, I, 331). А пасля павярнуўся [лекар] і лёгка пакрочыў па мяккай пыльнай дарозе – невысокі, каржакаваты, у суконным балахоне і са скураной торбай за плячыма, дзе ляжалі саф'янавыя боты і шаўковы халат (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 183). Усе [балаголы], нібы на падбор, высакарослыя, барадатыя, у доўгіх бобрыкавых балахонах з капюшонамі, падпярэзаныя шырокімі рамнёвымі паясамі (З. Бядуля. У дрымучых лясах – Зб. тв. у 5 т., III, 239). Балачынка ж. Памянш.-ласк. да болка. Δ Хмаркі-балачынкі: ..ён [месяц] ізноў хаваўся за невялічкіе хмаркі-балачынкі (М. Гарэцкі. Што яно? – Р, 97). Балвахвалства [ст.-бел. балвохвалство, балвофалство, балвохвальство, болвофалство, болвохвалство – язычніцтва, ерась] н. Паганскія звычаі і абрады. Вядома ж першым патрабаваннем было ягонае і ягоных баяр хрышчэнне ў праваслаўную веру, адмаўленне ад балвахвалства (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 151). Баліста ж. Тое, што катапульта. Ратнікі напялі вяроўкі і разам стрэлілі з усіх пяці балістаў (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла – МКГ, 17). Балістарыі мн. Стралкі з арбалета. Захісталася Рыга, але зноў устаяла. Капейшчыкаў і балістарыяў кінуў Альберт насустрач няверным лівам (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 193). Балонка ж. Старонка кнігі, часопіса. Не кранулі мае пальцы Ні балонкі з гэтых твораў (П. Глебка – ТСБМ, I, 334). Так і тхнула на яго [Рамана] з балонак запраўды іншым сьветам, незнаёмым, але цікавым (М. Сяднёў. Раман Корзюк – К, № 7, 59). Балтарус м. Жыхар Вялікага княства Літоўскага. – Даруй, княжа. Хадзіў пакланіцца каралю балтарусаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 365). Балькон м. Балкон. Славік стаяў на бальконе й глядзеў на маляўнічы вобраз места (М. Цэлеш. Галчыны дзеці – ХБ, 160). Бальшавік і большэвік м. Член бальшавіцкай партыі, паслядоўнік бальшавізму; камуніст. Бальшавік быў іхні бацька, Пралетарый ро
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁