лас. З боку ад жыцця – ТС, 227). Умеў перакінуць сябе ці другога, Хоць у што захоча, абы не ў святога! З скарача надое малака кадушку, З вады зробе водку, з каменя падушку (Ф. Багушэвіч. Хцівец і скарб на святога Яна – Зан., 398).
Скарб [польск. skarb] м. Дзяржаўная ўласнасць; казна. Былі там пасекі. Штогоду Тут сотні блізшага народу Дзялянкі лесу карчавалі І на трацяк іх засявалі – Капу да скарбу, дзве дадому... (Я. Колас – ТСБМ, V, 259). І грошы тыя начальства забрала да скарбу (М. Гарэцкі – ТСБМ, V, 159). – Ну, а каб ён [Маркс], давёўшы, што прыватная ўласнасць – рабунак і гвалт, узяў бы ды аддаў грошы проста скарбу, а пасрэдніка, домаўласніка, што з'явіўся за каморным, – застрэліў як рабаўніка ці гвалтаўніка? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 257).
Скарбец м. Памяшканне, у якім захоўваліся каштоўнасці (звычайна будавалася воддаль ад палаца). Мы кожан раз трох назем маскалёў кідалі, То ж уцякалі за скарбец – а ўжо свяціў ранак (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш – Тв., 458).
Скарбнік (скарбны) [польск. skarbnik] м. Службовая асоба ў феадальнай Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім у XV–XVIII стст.; хавальнік дзяржаўнага скарбу (вёў улік прыходу ў скарб грашовых сум). ..да Марылькі надоечы сватаўся сын скарбніка (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 253). [Альгерд].. загадаў скарбніку Цімафею прынесці яму ў лажніцу куфэрак з самымі каштоўнымі камянямі (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 539). «Дзіду, я сказаў!» – ужо загневаўшыся, князь падняў галаву ад ботаў, у якія абуваў яго слуга, і паўзіраўся ў скарбніка (там жа, 539). Скарбнік Васіль Кулешны, што стаяў паблізу, засмяяўся (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 13). // Манах, які загадваў гаспадаркай у мужчынскім манастыры. [Ёган:] – Грошы, Што я даваў на скупку вэксалёў, Вы аддасце ў кляштар скарбніку (М. Клімковіч – ТСБМ, V, 159). Падкаморы й староста з дружынамі строга Баранілі карону Аўгуста другога, Бо падчашы і скарбнік, не трацячы часу, Кляштар кінулі ўночы і здрадзілі Сасу (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве – Тв., 324). Айцец рытар і скарбнік тутэйшых манахаў, баючыся на скарб з боку шведаў замахаў, Патаемна дабро дзесьці ў лёхах схавалі І прысягай святой сябе моцна звязалі (там жа, 329). // Наогул пра асобу, якая загадвае якімі-н. дзяржаўнымі або грамадскімі каштоўнасцямі. Андрэя абралі скарбнікам – збіраць і насіць камітэцкую казну (П. Пестрак – ТСБМ, V, 159). Два парабкі .. сядзелі ў пастарунку заарыштаванымі за падазрэнне ў нападзенні на скарбніка, які вёз грошы ў дывізійную касу (М. Чарот – ТСБМ, V, 159). Наверсе толькі агульны бібліятэкар і скарбнік. Скарбнік і бібліятэкар маюць
75 👁