Старонка 42
◀ / 658 ▶
сваякоў мушкета – гаркабузаў-фузій ці архаічных, старасвецкіх гакаўніц на зыбкіх нагах-растапырках (М. Віж. Лабірынт – Л, 186). Арбалетчык м. Воін з арбалетам. Паперадзе свайго войска Міндоўг трыма радамі паставіў лучнікаў і арбалетчыкаў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 285). Калі ландскнехты з рыцарамі наблізіліся, узяліся за справу арбалетчыкі (там жа, 285–286). Усе брады былі добра ўмацаваныя частаколамі, бамбардамі, за імі хаваліся аддзелы арбалетчыкаў і далёка ўглыб стаялі напагатове прускія кліны (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 368). Аргамак [ст.-бел. ограмакъ, громакъ; цюрк. orhamag] м. Старадаўняя назва пародзістых верхавых коней у краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу. Нікіфар падвёў дзяўчыну да гнедага аргамака з тонкімі нагамі і высакароднай паставай галавы, які зашыўся ў кут і не хацеў адгукацца ні на якія ласкавыя словы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 147). Перад каралём пранеслі на пальчатках дванаццаць сакалоў, потым дванаццаць крэчатаў;.. правялі зграю з дванаццаці выдатных хартоў; правялі дванаццаць вараных рысакоў, потым дванаццаць буланых аргамакаў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 330). Арда і орда ж. Цюркскае войска, якое ўрывалася ў межы Старажытнай Русі. Жыхары, што выраталіся ад нашэсця арды, пахаваліся па пушчах (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 59). А за імі проста з зарыва, імчала арда, сотні дзве татар (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 245). Кабзар грае, падпявае, Гамоніць славамі, Як маскалі, орда, ляхі Білісь з казакамі (Я. Купала. Тарасова ноч – Зб. тв., V, 400). // перан. Полчышча фашысцкіх войск. П'яных разнёй самураяў Хмару фашыстаўскіх орд, – Знішча ўсю гэтую зграю Вольны савецкі народ (Я. Купала. Японскім самураям – Зб. тв., IV, 346). Дзяржава, саюз плямёнаў у старажытных цюркскіх і мангольскіх народаў (уласн.). Ці не кінецца [Яўнут] шукаць падмогі ў Ордэна, Масквы альбо Арды? (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 557). А было ж: сваталі яе [княгіню] вільняне з цяжкае нагоды – шлюбам хацелі выкупіць заложнікаў – паслоў Княства, якіх утрымаў у Ардзе хан Джанібек (там жа, 573). Першапачатковая форма грамадскай арганізацыі чалавецтва: першабытны статак. Ардашня ж. На Беларусі ў XVIII – першай палове XIX ст. – прадпрыемства па вытворчасці ардашу – вышэйшага гатунку паташу, які выкарыстоўвалі пры вырабе шкла, мыла, сукна, фарбаў, фарфору, пры апрацоўцы скур, адбельванні тканін і інш. Усе мае сорак гадоў у памяці прайшлі, да тых дзён, як падняліся і вёскі, і буды, і гуты, і ардашні,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 658 ▶