і інш.; карункі. І якіх убораў толькі На паненках ня было, Анталяжыкі ў дзьве ролькі (Я. Колас. Сымон Музыка – СМ, 161).
Антонаў, прым.:
○ Антонаў агонь – гангрэна. Падпадае антонаў агонь, – Балабонь да пары, балабонь! (К. Крапіва. Балабонь да пары, балабонь! – Зб. тв., I, 195).
Антракс [ст.-бел. анфраксъ, андраксъ] м. Каштоўны камень рубін. [Еўдакія:] – Гэты, з антраксам, аддай у Вялікі Храм Божай Мудрасці, хай аправяць ім абраз святой Еўдакіі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 165).
Анты мн. Назва ўсходнеславянскіх плямёнаў, якія жылі ў IV–VII стст. паміж Днястром і Дняпром. Як балгары прынеслі склавінам і антам толькі назву будучай дзяржавы, так і літоўцы: «Літва», «Вялікае княства Літоўскае» (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі – ЗБК, 116).
Антыпапы мн. Асобы з вышэйшага духавенства, якія прэтэндавалі на папскі прастол. Шапочуцца антыпапы. Аж сцены трасуцца Ад шопату (Я. Колас. Ерэтык – Зб. тв. у 14 т., X, 534).
Антэкі-мазурыкі мн. (пагардл.). Мянушка белапалякаў. Кунтушыкаў, каптурыкаў І антэкаў-мазурыкаў наперлі нам сюды, Каб гэтыя «дабродзеі» Вам польскасць тут праводзілі На панскія лады (Я. Колас. Панская ласка – Зб. тв. у 12 т., II, 30).
Антэпендыум [ст.-бел. антепендия, антепандия, антепедия – пярэдняя заслона алтара] м. Ніжняя частка алтара. Люд жа талопіў вочы на алтар, ніжняя частка якога – антэпендыум – была, мабыць, прывезеная з самога Рыма – з рэдкім майстэрствам на металічных пласцінах, упрыгожаных яшмай і лазурытам, выбітыя сцэны з жыцця Хрыста і апосталаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 61).
Анучнік м. Той, хто збірае анучы (паношаныя рэчы, старое адзенне) або скуплівае іх у абмен на якія-н. тавары. Праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзегцяры, анучнікі, карабейнікі-пешаходы (З. Бядуля – ТСБМ, I, 239).
Апаведаніўк м. Апавяданне. Не падумайця, людзі добрые, што ў апаведаніўку гэтым хітрая, пляцень мастацкі ... Не! (М. Гарэцкі. Рунь – Р, 3).
Ападак м. (разм.). Той, хто выракся сваёй мовы, культуры, традыцый і звычаяў. – Менавіта вы [генерал] якраз і ёсьць гэты аджылы архаізм, дарма што носіце савецкую хворму. Вы ведаеце, як вас тут клічуць, – ападак! (М. Цэлеш. Ападкі – ХБ, 115).
Апанча і епанча [ст.-бел. епанча, апонча, опанча, опонча; тур. japundža] ж. Старажытнае верхняе адзенне ў выглядзе доўгага шыро-
88 👁