кую расплату – Зб. тв., VII, 379). // Цяжкі, жабрацкі. Гаспадараць [сяляне] дружна, Недаспяць часамі; Час мінуў лапцюжны, паны сабе самі (Я. Купала. Калгасу «Чырвоны баец» – Зб. тв., IV, 234). // Не варты ўвагі. – Я адкажу спачатку пану Марцінкевічу, – сказаў Ходзька. – Не, я не кажу, што ваша паэзія лапцюжная. Я з прыемнасцю слухаю вашы ідыліі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 323).
Ларнет [фр. lorgnette] м. Разнавіднасць манокля (выкарыстоўваўся дваранамі). // Складныя акуляры ў аправе з ручкай. Дастаўшы з папкі лісты блакітнай паперы, Браніборскі пачаў чытаць, трымаючы ларнет куды вышэй ліста (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 223).
Ларнік [ст.-слав. ларникъ – службоўца на вечы; ахоўнік вечавога, грошаў, грамат; ст.-бел. ларникъ] м. Архіварыус (галоўны над архівам), натарыус або сакратар. Гэта быў Мар'ян Пташынскі, адзін з нямногіх маіх сяброў, «ларнік вучоны» і сапраўды адзін з лепшых у краіне знаўцаў архіўнай справы, вядомы, праўда, значна больш як калекцыянер-аматар (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 11). У суднай зале чыталі прысуд. Чытаў ларнік суда, нават па выгляду дурны, як левы бот (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 37).
Ласкавы, прым. Дармавы.
о На ласкавым хлебе (быць) – жыць за чужы кошт. Не хацела жонка быць на ласкавым хлебе ў пісара-мужа (З. Бядуля. Язэп Крушынскі – Зб. тв. у 5 т., IV, 187). Жывена загадала ўпраўляючаму сабраць усіх рабоў, слуг, вольнаадпушчанікаў і ўзброіць іх супраць тых, хто карыстаючыся патарочай, заахвоціцца лезці па ласкавы хлеб (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 227).
Латвей [ст.-бел. латвей – лёгка], прысл. Лягчэй. Карціць пытанне: як жа быць? Як гэту скулу і залозу Латвей і лепей залячыць? (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 39).
Латгальскі, прым. Які мае адносіны да латгалаў. Куды ж Вячку, гэтаму маладому князю-жарэбчыку, які запёрся ў Кукейносе з полацкай дружынай і латгальскімі старэйшынамі, узнімаць дзясніцу на тэўтонаў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 12).
Латгалы (лецьгала, лоцьгала) мн. Балцкае племя, якое жыло на ўсходзе сучаснай Латвіі (там знаходзіліся гарады Герцыке і Кукейнос, падуладныя Полацкаму княству). – Не, гордыя Крывічы не пахіляць каркаў перад ненавіснымі Русамі і грэкамі, якія пазбаўляюць нас волі! Клікнем на помач Ятвягаў, Латгалаў, Жамойдзь, – памерымся яшчэ з Русамі! (В. Ластоўскі. Часы былі трывожныя – Тв., 27). Гэты націск занепакоіў прускія плямёны, земгалаў, латгалаў, ліваў, эстаў, аўкштайтаў, жамойцаў, яцвягаў, ён хвалюе Полацк і Ноўгарад (Г. Далідовіч
84 👁