Старонка 285
◀ / 658 ▶
Насмеліўся ты на жонку, на майно маё кусіціся, то не скардзіся цяпер і на маю адправу (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 164). Кутнікі (каморнікі) [ст.-бел. кутникъ – чалавек, які валодае кутом зямлі] мн., адз. кутнік, м. Катэгорыя збяднелых і маламаёмасных сялян у Вялікім княстве Літоўскім у XVI–XIX стст., якія не мелі ўласнай хаты і бралі жыллё (кут), зямлю ў арэнду. // Не гаспадары, работнікі па найме. І, здаецца, смех адзін бярэ – назваць заможнага гаспадара з Такароўшчыны «кутнікам» (З. Бядуля. Дванац-цацігоднікі – Зб. тв. у 5 т., II, 179). Δ Кутнікі-дванаццацігоднікі: Яны [такароўцы] стараліся не думаць аб тым, што яны – толькі арандатары або «кутнікі-дванаццацігоднікі» (З. Бядуля. Дванаццацігоднікі – Зб. тв. у 5 т., II, 180). Кутніца ж. Бесхацінная жабрачка, якая атрымала прыстанак, кут. Ажно тут будзіцца новапрынятая кутніца і кажа: «– Супакойцеся, гаспадару, гэта я ўночы вячэрала» (В. Ластоўскі. Юга і грамавік – Тв., 18). Кутузка ж. Турма, арыштанцкая камера. –Толькі пра гэта цяпер няможна гаварыць, бо як пачуе паліцыя, то як таго дзядзьку Данілу адразу арыштуе і ў кутузку пасадзіць (К. Каліна – ТСБМ, II, 764). Кухва [ст.-бел. куфа – адзінка вымярэння вадкасці, пераважна віна] ж. Пасудзіна. Каля вялізнай дубовай кованай жалезам кухвы з гарэлкай з бровара пана Вашамірскага круціўся-вярцеўся стары карчмар Лейба (З. Бядуля – Ск., 70). Кухмістарская і кухмісцерская [ад кухмістар < с-в.-н. Küchenmeister – умелы кухар] ж. Сталоўка. Ён [Алесь] саромеўся раскошы, саромеўся таго, што ў яго будзе ўсё, а ў большасці студэнтаў амаль нічога (ён ведаў з лістоў, як жывецца, скажам, Кастусю, і ведаў, што яго, Алесева багацце, можа аддаліць яго ад сябра). Лепей за ўсё было б адмовіцца ад усяго, што ў яго было, зняць мансарду і есці ў кухмістарскіх (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 120). Студэнты – хто з лаянкай, а хто і смеючыся – прапаноўвалі самыя розныя планы помсты [выкладчыку]: пачаставаць англійскай соллю перад лекцыямі; прымусова на працягу трох тыдняў карміць абедамі са студэнцкай кухмісцерскай; наставіць яму рогі з маладзенькай і дурной жонкай.. (там жа, 183). Куша [ст.-бел. куша – 1. Від лука. 2. Катапульта] ж. Сярэдневяковы ўдасканалены лук з прыкладам, самастрэл; машына-самастрэл. Случакі адчайна абстрэльвалі таран з лукаў, кушаў і ручніц (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 22). Прыйшлося яму [Гнату] скакаць на кані, валодаць дзідай, шабляй, страляць з лука, кушы і ручніцы (там жа, 184). Тут будуць месціцца кушы, якія закідаюць татараў каменнем і жалезнымі шрубкамі. Такія шрубкі прабіваюць таўсценную скуру татар-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 658 ▶