крымцаў, якія ўтваралі спецыяльныя атрады для лоўлі рускіх палонных, таксама да казакоў і чаркесаў).
Загонавы м. Член загона – ваеннага атрада. [Пан:] – ..досыць загонавым мой хлеб задарма есці... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 173). I вось загонавыя, разам з блакітнымі, гойсаюць па лясах, ловяць. Ды толькі трасцу вы яго [Корчака] без здрады зловіце... (там жа, 222). Ва ўсіх вокнах узвышаліся ўжо ўзброеныя загонавыя (там жа, 255).
Загуста ж. Гарохавая каша. Ён і не заўважыў, калі на абрусе пастаўлены былі драўляныя місы з халоднай дзічынай, загустай, мочанымі брусніцамі, сырам (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў – Пр., 21).
Заднік м. Плытагон, які стаяў у канцы плыта. – Закідай шырыгу! Прысам папхні ўліва! Варушыся! Мігам! Не спі ў шапку! Жыва! А заднік без толку Бусаком махае. Галаўнік Міколка Бэсціць яго, лае (Я. Колас. Плытнікі – ТС, 39).
Задушкі мн. Памінкі. [Кабета]: Каб хаця ўжо свечак Як найболей разнеціў .. На імшу на «задушкі»... За жывёлку таксама... (Я. Купала. Сон на кургане – Зб. тв., VI, 85).
Заезны, прым.:
○ Заезны двор (дом) – тое, што пастаялы двор (гл. двор). Відны фрагменты драўлянай сядзібы і карчмы з заезным дваром за масіўнай сцяной (Я. Купала – ТСБМ, V, 445). Па вяртанні на заезны двор селі разважаць, што будзе лепш: настойваць на дэкрэце ці ад'ехаць дамоў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 285). Прыехаў стары палкоўнік і спыніўся ў самым лепшым заезным доме (З. Бядуля. У дрымучых лясах – Зб. тв. у 5 т., III, 301).
Заімка ж. Заняцце, захоп свабоднага ўчастка зямлі пры першапачатковым засяленні мясцовасці, а таксама ўчастак, заняты такім чынам. Ёсць пасёлак на поўначы «Зімка». Давялося мне там зімаваць, у тайзе раскарчоўваць заімку, Ставіць хату, бярвенне часаць (М. Хведаровіч – ТСБМ, II, 316).
Закалот м. Спрэчка, сварка. Калі пачаўся закалот з Міндоўгам, кінуўся князю Ізяславу Васількавічу ў ногі дружыннік Вель (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 147).
Закуць зак. Надзець кайданы, ланцугі на каго-н., закаваць. Тамашака ў кайданы закулі ў той час (Я. Купала. Нікому – Зб. тв., V, 31).
Заказаць зак., каму–чаму, звычайна з інф. Забараніць. Ну, а сэрца, ці сэрцу закажаш, Што зрабіць – ці забыць, ці кахаць (А. Астрэйка – ТСБМ, II, 319).
◊ (I) дзесятаму заказаць – зарачыся ніколі больш не рабіць чаго-н.; ні ў якім разе не паўтарыць падобнага і другіх папярэдзіць. Ды я сёння
79 👁