ЧЫРЫВАТЫЙ, прым. З вялікім жыватом. Став мій Йіван такый чырыватый. ЧЫРЫВІЙ, м., зневаж. Чалавек з вялікім жыватом. Трэба скыдаты той жыр. Такый чырывій зробывся. ЧЫРЫЗ, прыназ. з В скл. Выражае прычынныя адносіны. Скілько пожарі в чырыз газ. ЧЫРЭПУХА, ж., зневаж. Жанчына, якая кудысьці лезе, узбіраецца. Куды тая малая чырэпуха лізэ? Ш ШАЛАБУДА, ж. Дрэнная пабудова. Якая там хата! Шалабуда! Нора! ШАЛІНІ ЎКА, ж. Вялікая тонкая шарсцяная, кашміровая хустка ў кветкі. Тую шалініўку мні подарылы діты. ШАЛТАЙ, м., зневаж. Несур'ёзны чалавек. Хыба ты когось слухаеш. Шалтай і всё. РПАТЫСЯ, незак. Шарпацца, з шумам дакранацца да чаго-н. Цілу ныч шарпаўся, ныяк ны міг заснуты. ШВІРНЫЙ, прым. Рухавы, спрытны. Шэ она швірна баба. ШВОРЫТЫСЯ, незак. Шворыцца, корпацца. А діткы шворацця, у йіх свойі ігры. , н. Шар. Такое шеро у слонэчныкув. ШЕРПАТЫ, незак. Шарпаць, з шумам дакранацца да чаго-н. От ны сыдыть спокойно, всё шерпае і шерпае. ШКРОБЭЛЬ, ШКРОБКО, м., іран. Чалавек, які ходзіць узад-уперад без справы, без занятку. Вжэ одэн шкробэль прысунувся; Ныма того малого шкробка. ШКУРОДЁР, м., неадабр. Скупы чалавек, які здзекуецца з іншых людзей; жывадзёр. Ны будь шкуродёром такым. ШМАРОВОЗ, м., іран. Чалавек, які недзе без патрэбы ходзіць. Дэ тыйі малыйі шмаровозы ходять? ШМОРГАЛО, н., неадабр. Чалавек, які ходзіць без справы ўзад-уперад. Чого тое шморгало пошло на двір? ШМОРГАТЫ каго, незак. Насіць што-н. Шось і мні надойіло цілый дэнь тую воду шморгаты. ШМЫГНУТЫ, зак. Хутка праехаць ці прайсці. Автобус шмыгнув по-под носом. ШОЛОМЫТЫ, незак., безасаб. Гусці. Шоломыть так в голові, гудэ, як у дубравы. ШОРТАТЫ што, незак. Вязаць што-н. То Верка шортае такыйі носкы. ШОРТАТЫСЯ, незак. Шворыцца, корпацца. АМаруся цілый дэнь коля коловрі тка шортаецця
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

несурѐзны
7 👁