Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
Дзедзіна. Шлякам дываны ткалісі Старыя Крукі. У шлякі було полотно. Канцэрава. ШЛЯКОЪЫ прым. Паласаты, у пал осы, у шлякі (пра даматканае палатно). Со гилякам ткач i, шляковая звалася. Старыя Крукі. ШЛЯХ м. Тое, што шляк. Ткачi ў шляхі палатно. Туркова. У шляхі палатно було. Цімошкава. ШНУР м. Шнур, які нацягваецца на кола калаўрота. Шнур слабка нацягнута, дрэнна прасці. Манякова. Ясёва, Даўгінава, Новае Сяло. Мальчик - стоўбік рэгуліраваць шнур тужэй ці слабей у калаўроці. Старыя Крукі. Канцэрава, Румполле. ШОРСТКІ прым. Цвёрды, каляны, густы (пра даматканае палатно). Шорсткая палатно — добрая палатно: крэпкая, каляная. Пераброддзе. ШПЕНЬ, ШПЯНЁК м. Стрыжань, на які насаджваецца цэўка Сучыш цэўкі, дык цэўка лётаіць на шпяні. Шпянёк такі востранькі, на яго цэўка надзяецца. Манякова. ШПУЛЬКА ж. Тое, што ішпулька. Шпулька надзета на мітэрку, а тады рогач. Пераброддзе. Янова, Камянполле. Рогатка, а тады шпулька лі яе. Цімошкава. Дворнае Сяло, Марозькі, Смолеўцы, Румполле. ШТЫУНА прысл. Прама, роўна. Штыўна стаяць i ні касяцца кроены, як кліны загнаныі. Ясёва. Штыўна кроены ставюць — прама, роўна. Новы Пагост. ШТЬГУНЬІ прым. Цвёрды, каляны, густы (пра даматканае палатно). Ёсъ радабоцъ, а ёсъ штыўная палатно, гэта цвёрдая, каляная, густоя палатно. Пераброддзе. ШЧЭЛКА ж. Памылка пры тканні, блізна. Ідзець шчэлка, гэта блізна. Новае Сяло. ШЧЭТКА ж. Шчотка, якой часалі льновалакно. Часалі лён на шчэткі. Новае Сяло. ШЧЭТД адз. няма. Машына, якой чэшуць воўну. Ясёва, Даўгінава. ЮРО'К, -рка м. Палачка з засечкамі на канцах, служыць для матання нітак на клубок. Юрком матачі ніткі на клубкі. Ясёва. Ціраз юрок маталі ніткі. Манякова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

штьгўньі
13 👁
 ◀  / 386  ▶