РАГАЧ м. Тое, што каршун. Пераброддзе. Цiраз рагач нітка йдзець. Дзедзіна. У рагач надзяецца шпулька. Камянполле. Дворнае Сяло, Марозькі, Румполле.
РАГАЧОК, -чка м. Тое, што каршун. Ці рагулька, ці рагачок – тоя самая. Манякова.
РАГУЛЬКА ж. Тое, што каршун. Рагулька у вадным месці трэснуўшы. Манякова.
РАДАБОЦІНА ж. Кусок рэдка сатканага палатна. Радабоціну саткала нейкую. Канцэрава.
РАДАБОЦЬ ж. Рэдка сатканае палатно. Радабоць ткалі на кляёнку, ткалі канву вышываць. Ясёва. Радабоці наткала. Пераброддзе. Саткала нейкую радабоць. Туркова. Цімошкава. Выткала нейкую радабоць. Павяцце. Радабоць тчэць. Дворнае Сяло. Узорамі вытчыш радабоць такую, вот і добра стол заслаць. Старыя Крукі.
РАДАБОЦЯ ж. Тое, што радабоць. Вышла ў яе радабоця, а ні пасцілка. Новы Пагост.
РАДАБОЧНЫ прым. У выразе: радабочныя бёрды – бёрды для ткання рэдкага палатна. Радабочныі бёрды длі радабоці, для рэдкага палатна. Новы Пагост.
РАЗМАТАВІЛА н. Прыстасаванне для размотвання пражы на клубкі. Разматавілам разматываюць пражу на клубкі. Новы Пагост.
РАЗМАТКА ж. 1. Тое, што крыжы (у 2 знач.). На разматку маткі надзівалісі. Павяцце. 2. Тое, што разматавіла. У каждый разматцы – чатыры дзіркі. Пража йдзець з разматкі на ўюшку, з ўюшкі на снавальню, са снавальні на кросны. Марозькі.
РАЗМАТКІ адз. няма. Тое, што разматавіла. На разматках маток з ніткамі разматываіцца. Пераброддзе. Разматывалісі ніткі на разматках. Малая Кавалеўшчына. Матавіла – такіі казюлькі, а разматкі – крыжы такіі. Канцэрава. Разматкі – крыжы такіі. З іх пража разматывалася на клубкі. Румполле.
РАСКІДА ж. Рэдкае палатно, "у роскід тканае" палатно. Рэдка сатканая палатно завуць рэдкая палатно, раскіда, у роскід тканая завуць. Ясёва.
РАССЕК м. Тое, што недасек. Узнова вун рассек зрабіла, як іна тчэць. Манякова. Скажыш і нідасек і рассек –усё роўна. Манякова.
РУКАЯТКА ж. 1. Ручка ў матавіле. Рукаяткый круціш матавіла. Ясёва. 2. Жменя лёну (валакна) для трапання. Рукуятку лёну возьміш і трэпіш. Манякова.
РУШНІК м. Ручнік. Ясёва, Даўгінава. Усё ткалася, і рушнікі тожа. Цімошкава.
86 👁