Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
дзяліўся: самая горшая — гэта зрэб 'я, тады — пачасся, тады - трацщк, а тады чацвёртая, самая лепшая - гэта кужаль; а пакуля ня ў гэтат шчот, яно аддзелъна. Малая Кавалеўшчына. ЗЭ'ДЛІК, ЗЭ'ДШЧАК м. Падобная на зэдлік дэталь у калаўроце, каля якой прымацавана кола У калаўроці называіцца зэдлік. Зэдлічак — дзе калясо стаяла. Янова. ІЗРЭБ'Е (ізрэб'я) н. Toe, што зрэб'е. Ізрэб'я тожа насілі. Ізрэбныі рубашкі насілі. Туркова. Ізрэб'я йдзецъ, пачасся, а тады - кужаль. Канцэрава. ВРЭЪНША ж. зб. Вырабы са зрэб'я. Дауней було поўна ізрэбніны. Манякова. 13РЭБНЩА ж. Зрэбная коўдра. Ізрэбніцы былі во цяжкіі, нападоймішча. Манякова. ІЗРЭ'БНЫ прым. Зрэбны. Ізрэбный пасцічкый накрывалісі. Новы Пагост. Ізрэбныі рубашкі насілі. Туркова. Матка-пакойніца даўней казала: хоць i ізрэбная, абы чысцінькая. Манякова. [ШПУЛЬКА ж. Шпулька ў калаўроце. Ясёва, Даўгінава, Новае Сяло. Ішпульку выніла з калаўрота. Малая Кавалеўшчына. Старыя Крукі, Канцэрава, Язна, Цвеціна, Малінаўка, Копцева I. ПШТУ'ЛЯ ж. Тое, што i шпулька. Са йшпулі матаім на клубкі. Новы Пагост. Ішпулю нітак напрадзеш, на клубок піраматаіш i зноў прадзеш. Павяцце. КАБЬГЛКА ж. 1. Назва адной ніткі пры тканні красен. Адна нітка кабылка завецца. Ясёва. Адна нітка ў тканні - кабылка. Малая Кавалеушчына. 2. Частка нітоў, у якую ўводзіцца нітка. Кабылка - адзіночная часць нітоў, у каторую ўводзіцца нітка. Новы Пагост. КАЗА' ж. 1. Памылка пры тканні, калі ніткі асновы ідуць зверху без ператыкання; памылка пры тканні, калі атрымліваецца замест аднаго два зявы (звычайна ўжываецца ў выразах: каза вышла, казу пакласці, казу палажыць, казу зробіць i інш.). Каза вышла, два зявы зробілася. Янова. Канцэрава. Казу паклала - зробіла памылку пры тканні. Дворнае Сяло. Як ты тчэш, вун узнова казу зробіла. Новае Сяло. 2. Памылка пры снаванні кроснаў. Казу паклала — зробіла памылку пры снуванні. Павяцце. Снуеш, памылісся, кажуцъ: казу паклала. Марозькі. Казу палажыць — абмыліцца пры снаванні. Пераброддзе. КАЗЁЛ м. 1. Тое, што каза (у 1 знач.). От тканніца, козёл палажыла. Новы Пагост. Во наткала: козла палажыла i тчэцъ сабе далі. Малая Кавалеўшчына. 2. Тое, што каза (у 2 знач.). Палажыць казла значыць памыліцца, снуючы. Ідзець крыж-накрыж. Памылку гэту выразалі. Ясёва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зрэбе, зрэбя, зэдшчак, пштуля, ізрэбе, ізрэбя
9 👁
 ◀  / 386  ▶