ЁЛКА ж. Узорам тканае палатно ў чатыры ніты (ужываецца звычайна ў выразе: у ёлку ткаць, у ёлку тканае). У чатыры ніты ткалі палатно, гэта называлася - ткаць у ёлку ці ткаць у ёлочку. Манякова. ЖАЪКА ж. Шрубок у калаўроце, на які надзяваеода шпулька i які служыць для рэіуліроўкі шнуркоў. Манякова. ЖАЛЕ'ЗКА ж. Дэталь у калаўроце. Мітэрка, а тады жалезка ў калауроці. Туркова. Цімошкава. ЗАКРУТКА ж. Дэталь у калаўроце, якая служыць для рэгулявання шнура. Шнур каб палажыцъ ці паслабгць, дык для гэтага ёсць закрутка ў калауроці. Канцэрава. ЗАЛА' ж. Луг, шчолак (служыу для адбельвання, адмочвання пражы, палатна). Новы Пагост, Пераброддзе, Дзедзіна. Залой пражу атмачывалх, адбелівалі. Дзедзіна. Пражу атмачывалі ў зале. Канцэрава. ЗА'СМАРЖКА ж. Вузел на нітцы, які завязваецца адвольна на нітцы пры прадзенні. Холера, ішчэ одна засмаржка на нітцы зробілася. Манякова. 3АТЫКА'ЛЬНГК м. Тое, што датыкальнік. У затыкальніку два кіёчкі. Адзін укладаіцца ў навой. 3 гэнага новая ідзець на гэтат навой палатно. На затыкальніку начыналі i канчалі ткаць. Ясёва. Як начынаіш i канчаіш ткаць — затыкальнік. Цімошкава. Затыкальнік, ім начыналі i канчалі ткаць. Павяцце. ЗБО'ІСТЫ прым. У выразе: збоістае палатно - густое, акуратна збітае пры тканні палатно. Збоістая палатно - акуратна збітая палатно. Новы Пагост. ЗВОНЮ мн. Папярочныя планкі у кроснах. Збойкі - пярэчкі ў краснах, клінамі збіваюцца. Туркова. Збойкі — гэта тры пярэчкі ў краснах. Марозькі. Тры збойкі надаў краснах. Малая Кавалеўшчына. ЗГРЭЪ'Е (згрэб'я) н. Тое, што зрэб'е. Спірва йдзецъ кужалъ, послг пакула, ці пакуля ішчэ яе завуцъ, тады йдзецъ згрэб'я, а тады пачасся i ачоскі. Дзедзіна. ЗЕЎ м. Прамежак паміж ніжнімі ніткамі асновы красён, праз які праходзіць чаўнок. Ясёва, Даўтінава. Чаунок ходзіць па зяву. Новы Пагост. Каза вышла, два зявы зробілася. Янова. Новае Сяло. У зеу закідываіцца чаунак. Туркова. Цімошкава, Павяцце, Дворнае Сяло, Марозькі, Смолеўцы, Старыя Крукі, Малая Кавалеўшчына, Канцэрава, Язна. ЗРЭЪ'Е (зрэб'я) n. Зрэб'е, грубая кастрывая кудзеля, што аддзяляецца пры тканні лёну; палатно з такога валакна. Зрэб'я - самы горшы лён, тады пачасся, а тады кужалъ. Новы Пагост. Спірва, як чэшуцъ лён, ідзець кужалъ, тады пачася, а ў концы пакуля, ці зрэб'я. Янова. Лён дзеліцца на зрэб'я, пачасся i кужалъ. Марозькі. Вот я вам раскажу, як у нас лён
Дадатковыя словы
атыкальнгк, збоісты, згрэбя, згрэъе, зрэбе, зрэбя, зрэъе
9 👁