Ф.Д.Клімчук, П.А.Міхайлау У СЛОЎНІК КОБРЫНШЧЫНЫ Асноўны матэрыял, які прыводзіцца ў гэтай падборды, запісаны ў вёсках Пяркі (мясц. Пыркы) i Ушкавіда (мясц. Ушковы!ця). Запісы ў вёсцы Пяркі зрабіў Ф.Д.Клімчук у 1971 г. ад прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Вёска знаходзіцца за 10 км на захад ад Кобрына. Асноўныя інфарматары, ад якіх запісаны прыведзеныя словы: Майсяюк Еўдакія Мікітаўна (н. у 1908 г.), Бабурчык Уладзімір Сцяпанавіч (н. у 1913 г.), Капыл Дзям'ян Дзям'янавіч (н. у 1899 г.), Бабурчык Вольга Цімафееўна (н. у 1916 г.), Галашка Марк Маркавіч (н. у 1901 г.), Каберская Ева Васільеўна (н. у 1901 г.), Каберскі Рыгор Максімавіч (н. у 1898 г.), Максімук Уладзімір Кандрацьевіч (н. у 1929 г.), Раманюк Іван Савельевіч (н. у 1907 г.), Станчук Іван Уладзіміравіч (н. у 1950 г.), Максімук Уладзімір Уладзіміравіч (н. у 1954 r.). У вёсцы Ушкавіца запісы зрабіў П.А.Міхайлаў (нарадзіўся ў гэтай вёсцы) у 1970—1990-я гады. Вёска знаходзіцца за 6 км на захад ад Кобрына. Болынасць запісаў зроблена ад бацькі аўтара, Міхайлава Адяксандра Агафонавіча (1927— 1990 гг.), яго маці, Марыі Восіпаўны (н. у 1930 г.) i бабулі, Сяргута Кацярыны Макараўны (1910-1995 гт.). Іншыя крыніцы: Словы з вёскі Аніскавічы (мясц. Оныськовычы)', запісы зрабіў у 1982 i 1984 гг. П.А.Міхайлаў. Веска знаходзщца ў паўднёва-ўсходняй частцы раёна ў 33 км ад Кобрына. Словы з вёскі Андронава (мясц. Андроново); запісы зрабіў К.С.Карнялюк (нарадзіўся ў гэтай вёсцы) у 1970-—1990-я гады. Вёска знаходзщца за 5 км на паўночны захад ад Кобрына. Словы з вёскі Барысава (мясц. Боры 'сово); запісы зрабіў І.І.Сінчук у 1999 г. Вёска знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад Кобрына. Словы з вёскі Камень (мясц. Камэынъ Курулёвскый); запісы зрабіў у 1999 г. В.М.Хвірысюк (нарадзіўся ў гэтай вёсцы). Вёска знаходзщца за 16 км на ўсход ад Кобрына. Словы з вёскі Бародзічы (мясц. Борддычы); запісы зрабіў У.Л.Лупіш (нарадзіўся ў гэтай вёсцы) у 1983 г. Вёска знаходзщца ва ўсходняй частцы раёна ў 27 км ад Кобрына. Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Мн., 1962. С. 315—321 Беларуская дыялекталогія, Хрэстаматыя. Мн., 1979. С. 291—293. Рукапісны слоўнік Кобрыншчыны, складзены К.С.Карнялюком
Дадатковыя словы
дзямян, дзямянавіч
12 👁