ГРАБАВГЛЬНО н. Ручка ў граблях. За грабавільно дзержышся рукамі. ГРА'БЕЛЬКІ мн. Прыстасаванне ў форме грабель на касе, якой скошваюць збожжа. Да касы грабелькі дзеравянныя прыдзелвалі, i яны за касою падграбалі. ГРА'ДКА ж. Палоска зямлі, ускапаная на агародзе. Агарод разбівалі на несколько градак i садзілі агурке, моркаў, картофлю, бураке. ГУЖАУКА ж. Прывязка для прымацавання біча да цапільна. Гужаўкай біч i палка злучаліся. Яе рабілі з кожы, каб біч круціўся. ДВАЙНЖ м. Яйцо з двума жаўткамі. Мы ўжываем у яду еэткі двайнік. ДРАСО'УКА ж. Матыка з зубамі. Драсоўкаю драсуюцъ моркау, цыбулю, часнык. ДРАЦЬ незак. Скубці пер'e. Я курку ці гуску дзяру, i дочцы падушка будзя. ЖЭ'РДКІ мн. Перакладзіна ў куратніку, на якой начуюць куры; седала. Веч арам насажу у куртку на жэрдкі курэй, а утрам выганяю. КАЛО'ЦЬ незак. Забіваць свіню. Заўжды сам закалю свіню, сам разбяру. КВО'ЧКА ж. Курыца, якая збіраецца сесці на яйкі Квочка садзіцца наяйкі, а пасля цыплят прывядзе. КЛЕП м. Адцягнутае ў час кляпання вастрыё касы. Як зробіш добры клёп, тады каса будзе добра касіць. КРУК м. Двухзубыя вілы з загнутымі пад прамым вуглом канцамі для скопвання гною з воза. Крук — два зубэ, загнутыя, насаджаныя на палку. У хляве навоз круком падцягвалі i скідалі навоз із воза. КУНДЗЮ'К м. Свіны страўнік. У свінным кундзюку чаго толькі няма. КУРНГК м. Месца, дзе садзяцца куры на ноч. У курніку цёпла, добра курам. Як сцямнее, так i йдуць саміўкурнік, садзяцца на жэрдкі. МАЛАКО': СЛА'БАЕ МАЛАКО. Рэдкае малако. Слабае малако, але нічога! Скора нармалънае стане, бо цяля адсаджвацъ будзям. МАЛО'ДЗГОА н. Малако ў першыя дні пасля цялення Малодзіва гэта жыткае малако ў каровы пасля ацёлу. МЕ'ШАНКА, МЕ'ШАНЬ ж. Прыгатаваны корм для свіней. Мешанку вару так: картошачкі, бурачкоў, мукі. У сё перамяшаю i гэта даю есці свіням. Даю свіням мешанъ: вараную картошачку, бурак ці гарбуза i муку
Дадатковыя словы
градка, драсоука, калоць, малодзгоа, мешанка, мешань, перe
11 👁