I. А. Гапоненка, В. П. Трайкоўская СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ ЛЕКСІКА ВЁСКІ СТАРЫ СВЕРЖАНЬ СТАЎБЦОЎСКАГА РАЁНА Сельская гаспадарка на Беларусі, як i ў іншых краінах, увабрала шматвяковы працоўны вопыт многіх пакаленняў, таму i сельскагаспадарчая тэрміналогія з'яуляецца адным са старажытнейшых пластоў лексікі i складае аснову слоўніка мясцовых гаворак, уключае вялікую колькасць лексічных адзінак, якія аб'яднаны ў розныя тэматычныя групы. Сюды ўваходзяць словы, звязаныя з жывёлагадоўляй, з зямельнымі ўчасткамі, а таксама з рознымі відамі сельскагаспадарчых работ, прыладамі працы i інш. Лексіка, якая падаецца ў гэтым артыкуле, запісана аўтарамі ад мясцовых жыхароў Далідовіча Сяргея Рыгоравіча (1918 г. н.), Лапко Ганны Іосіфаўны (1922 г. н.), Турко Людмілы Іосіфаўны (1937 г. н.). Веска Стары Свержань знаходзкща ў Стаўоцоўскім раёне Мінскай вобласці, з'яўляецца цэнтрам калгаса «Неман», размяшчаецца на паўднёвым захадзе на аўтамабільнай дарозе Стоўоцы- Івацэвічы. Па сваіх важнейшых моўных асаблівасцях гаворка дадзенай вёскі адносіцца да гродзенска-баранавіцкай групы гаворак паўднёва-заходняга дыялекту. АБАРОТЫ ми. Папярочныя загоны. Кал i конь не дайходзіў да канца, то садзілі абароты - папярочныя загоны. АБКАЛОТ м. Салома ў снапах пасля няпоўнага папярэдняга ручнога абмалоту. Абкалаціў снапэ, i што асталося называлі абкалот. АБСЕ'Ў м. Лапінка на ніве, якая засталася незасеянай. Як прапусціш пры сяўбе палосачку абсеу, кажуцъ нядобро, памрэ нехта. АГРЭ'Х м. Прапушчаная пры ворыве лапіна на полі. Як хто неўмее арацъ, дык многа агрэхау робіць. БАЙСТРУКГ ми. Кураняты, якіх курыца выседзела тайна Байструкі, якіх прывяла курыца, мы таксама расцім. ВЫЪАД м. Статак гусей. Яўсёўрэмя сажу гусыню, каб пасля вывад маленькое быў. ГАСИ А ДА'РКА: ХАДЗЩЬ ПА ГАСПАДАРЦЫ. Угіраўляпда са свойскай жывёлай. Я ўсю сваю маёмасць сматру Цалюсянькі дзет хаджу па гаспадарцы. I курам есці даць, i карові, i свіням
Дадатковыя словы
абсеў, абяднаны, зяуляецца, зяўляецца, стаўбцоўскім, стоўбцы
10 👁