Круцянкова сеяла, палядзі, настолькі во падняла загон. Мая ўжэ ў разоры, a іх на цэлых трыццаць санцыметраў увесь загон вышай. Вот i шчытай. А яны зямлі ніхто ня панёс i ні панясе. A ў Крыжа онё тожэ Валодзі прапалі, янічэ горшые, як у мяне, i на гародзе. - Ага. Казалі, што ў іх прапалі. А вот у Аленкі там ат лінькі во загон жэ туды ад Застарынскіх кладоў, кажэ, хароніые былі ў Аленкі. Там лох. - Ай, усядно, як ні шчытай. Вонь у Саветы Магалёвых Косціные хлопцы, дак яны сямена новые купілі. Яны, мабыць, для сябе, ну як дармавая картошка. Бо яна кажэ: "Hi магу есьщ". Ну яно i лох. Ты паглядзі, як у Саветы само ніжэ. Вот i шчытай. Яна ж свайго каня запусьціць, дак i ні відаць. - Дак харошые былі ў Саветкі? - Я ні знаю, я то ні бачыў, мо шчэ ні выбіралі. А дзело ў том, што i картапляннік, i пробувалі ш капаць, дак харошые. I па картаплянніку ж відаць якіе. Яны ж думалі ўбіраць, да, мабіць, ета ж прыяжджала Валодзіна, што за француза пашла, ето ж аўтобусік іх. У Валодзі да жонка дзе-то c Палесся. Яна ж у касе рабіла ў Салігорску, Проська. Дак яе млатша дочка вьншіа замуш, ужэ й пяць ці шэсць у школу ходзіць дзевачка. А ета кончыла, мабіць, тарговы, за eiy магазіншчыцу, рабіла ў Гродна. Яна ўжэ болын за мо трыццаць два гады, ці трыццаць тры. I там француз нейкі, тут у Гродна. Пазнакоміліса i ён яе, как-то здзелалі на шэсь месяцаў ці на несколькі. Яна рашчыталаса i паехала туды ў Францию. I з імі ето вот прыяжджалі. Ето вот былі, у нядзелю мо паехалі, ці да нядзелі, там у сыботу. Белы аўтобусік, яны ушасцёх прыяжджалі. Яны тут ездзілі на пасёлку, дак яны етэ былі, дак ні выбралі картошку. Дак яна за етага француза вышла. Прыяжджала маці, сястра i тры дачкі яе. I брат ці што, дажэ ні знаю. Перавоччыка яны бралі ў Салігорску са школы. I тожэ вот яны садзіліса ў самалёт на арадроме там, аформілі дакументы ўсё шэсь чалавек як бы есь. I бацько мо тры годы ці сколькі ляжыць, у пасцелі ляжаў. Яны поўнасцю аформілі дакументы i тут жэ целяграма, пад'ехалі, там жэ i сказалі, што пам'ёр. Яны ўжэ рашьші, што ўсе прыгатоўляна - хараніце без нас. I яны прыехалі сюды, а бацька там пахаранілі, іх дзеда. Саветка нам i караваю прыносіла. Дак у іх каравай: вот такая каробачка во, дак там канхветы, як вот фасолька, чуць большы есь. У іх, кажэ, ето даюцца на каравай. Яны i ў Саветы, прыяжджалі. Савета вот расказвала. Дак яны купілі фатапарат, дак усё ета фатаграфіравалі i паказвалі. Фатапараты цяпер с плёнкаю. Сразу фатаграфіруе i фатаграфія выкручваецца. Дак яны, ка, фатаграфавалі i абразы, i поле ета, i печку, i дрова. Нашто ета печка пыталі. Так што ўжэ дзве замошчанкі ў Францыі
Дадатковыя словы
падехалі, памёр
7 👁