яны могуць даць джалы, кусаюдца. Смажаш рукі жырам: яны баяцца гэтаго. Вот i работает. Запісана ад П.М. Максімовіча 1905 г.н., в. Лань, Нясвіжскі р-н., 2000 г. * * * * * * * * Раскажу, як жыў. Я сам у лапцях хадзіў. А лапці... Шчэ патшыць німа чым, да так. Пляцеш, а яны за тры-чатыры дні патопчацца, другіе пляцеш. Я i сам з лыка плёў. Лыка — гэта ліпа. Аголяць кару i з гэтай кары плятуць. 3 маладой кары лапці — лапці з ліпова дзерава. 3 лазы не так лапці рабілі. Бблынэ зь ліпы. А вот сермагу рабілі з авечкі. Сермага нападобіе халата. На галаву капялюш. Улетку капялюшы плялі с саломы, саломенные былі. А былі i такіе — зь нітак. Іх ткалі. А бальшынство-то c саломы. Самі плялі. Ачысьцяць салому гэту, спараць яе у кіпятку, што б яна ні ламалася, i тады плятуць. Тры саломінкі плятуць. Плятуць-плятуць, патом сшываюць. Палучаецца капялюш. Сшывалі капялюш ніткаю, а то, бывая, машынкаю строчаць скрозь. Так бывае нацельне салома, мяккая такая, яе абвяліш ці апарыш i плятуць. Запісана ад П.М. Максімовіча 1905 г.н., в. Лань, Нясвіжскі р-н., 2000 г
Дадатковыя словы
рўкі
9 👁