Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
с, 109]. Ускорьсьці посьлі мяне i матка прыйла (в.Манякова Міёрскага р-на) [Крыўко-76, c. 125]. 7) у-..-ке: украдке: Украдке купіў сабе стрэльбу. Усё робіць украдке ад бацькоў (в.Старына Сшлавіцкага р-на) [Шатэрнік, c. 286]. 8) у-...-кі: украткі, ут айкі: Доўга ня ведаў, што жонка купляла ўсё ўкраткі ŭ насылала сваім (Глуск) [MCM, c. 100-101]. Утайкі купіў i занёс ей (в.Азяраны Рагачоўскага р-на) [СПЗБ, 5, c. 241]. Адзначана чатырнаццаць прыслоўяў з першым складаным кампанентам конфікса. У словаўтваральным тыпе з першым складаным кампанентам конфікса наў- вылучаюцца чатыры мадэлі: 1) наў-...-ах: наўколенках: Усю ноч наўколенках прастаяла (в.АпанасаўкаГомельскагар-на) [МДСГ, 5, c 166]. 2) наў-... -e: наўперадзе: Квят на галаве не было, а была фата, як гэтыя модніцы цяперака адзяваюцъ, наўперадзе кружочык нейкі (в.Язні Вілейскага р-на) [СЦРБ, с. 244]. 3) наў-... -i; наўпярэдзі: У савы очы наўпярэдзі (в.Мсцібава Ваўкавыскага р-на) [СПЗБ, 3, с. 190]. 4) наў-... -у: наўбочу: Што ш ты, Яначка, села наўбочу? Патсовайся (в.Савоні Стаўоцоўскага р-на) [МММГ, 2, с. 106; СЦРБ, с. 244]. У словаўтваральным тыпе з першым складаным кампанентам конфікса паза- вылучаюцца дзве мадэлі: 1) паза... -i: пазалоні: Пазалоні дачка з цаліны прыяжджала (в.Вострава Мастоўскага р-на) [СПЗБ, 3, с. 330]. 2) паза-...-у: пазабоку: Бочка цячэ пазабоку (в.Грабава Зэльвенскага р-на) [Сцяцко - 78, с. 146]. Акрамя таго, вылучаюцца адзінкавыя мадэлі з першым складаным кампанентам конфікса: 1) напа... -оцэ: напавідоцэ: Хай ходзіць тавар напавідоцэ (в.Клетнае Глускага р-на) [Янкоўскі, 1, с. 124]. 2) напад-... -е: нападрэсце: Ды цеперся араць пачалі, а мы прыйшлі ўж о нападрэсце (в.Пральнікі Валожынскага р-на) [СЦРБ, с 241]. 3) напера-... -ку: напералюбку: Карова дзе хочэ, напералюбку ходзіць (в.Жахавічы Мазырскага р-на) [Крывіцкі, Клімчук, Лобач, Трухан- 94, с. 61]. 4) напо-... -е: напохваце: У яе той рушнік напохваце (в.Пасека Старадарожскага р-на) [КДСС]. 5) напод-... -ку: наподдымку: Наподдымку пойдзем сено зграбём (в.Рухава Старадарожскага р-на) [Чабатар-92, с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

стаўбцоўскага
5 👁
 ◀  / 386  ▶