Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
матывацыя); - абмежаванасць рэсурсаў мовы, што не дазваляе бясконца ствараць новыя словы. Прынцып этымалагічнай матьгоацыі выразна праяўляедца ў большасці дыялектных слоў, бо назва прадмета ці з'явы даецца на падставе якой-небудзь заўважанай практыкай прыметы, уласцівай прадмету ці з'яве. Выбар прыметы, пакладзенай у аснову назвы, можа быць не абавязкова галоўным, але, як правіла, у назве заўсёды адтостроўваецца сувязь ca зместам зыходнай лексемы. Напрыклад: мороз як назва белай хрызантэмы ўзнікла на аснове асацыядыі колеру i формы пялёсткаў кветкі з узорамі марозу на шыбах. У дыялектным слове ў болынай ступені, чым у лексемах літаратурнай мовы, выяўляецца канкрэтнасць семантыкі, больш выразнае прадметнае супастаўленне з вобразам, які заюпочаны ва ўтвораным слове. Полісемія ў дыялектнай мове ўласціва розным часцінам мовы: назоўнікам [галуза 1) галавешка, 2) бязрогая карова- у аснове назвы голы']; прыметнікам [молоды 1) пра ўзрост чалавека, жывёлы, 2) рэдкі, 3) няспелы]; дзеясловам [знеудалець 1) захварэць, 2) схуднець]; прыслоўям [спрэе 1) зусім, 2) цалкам: Яна спрэе глухая, нічого не чуе], зрэдку іншым часцінам мовы. Аднак полісемантычныя ў дыялектнай мове найчасцей бываюць назоўнікі i дзеясловы. Як ужо адзначалася, ншяхі развіцця мнагазначнасці слова ў гаворках разнастайныя, але асноўным i вызначальным выступае метафарызацыя Лексіка-семантычныя варыянты назоўнікаў - гэта часцей за ўсё вынік пераносу назвы з аднаго прадмета на другі на аснове знешняга падабенства ці паводяе характэрнай прыметы, уласцівасці, якасці, а таксама метанімічны перанос i інш. Напрыклад: 1) асяродак 1) сарцавіна расліны, 2) стрыжань нарьша, 3) цэнтралъная частка вёскі; галоўка 1) памянш. ад галава, 2) шапачка грыба, 3) каробачка з ільняным семем. Асноўны шлях утварэння лексіка-семантычных варыянтаў дзеясловаў, як i назоўнікаў, - перанос назвы дзеяння, стану на аснове падабенства вынікаў дзеяння, вобразных асацыяцый, метанімічных адносін. Напрыклад: абіраць 1) здымаць: Абяры яблыкі вунь у той кошык, 2) ачышчаць лупінне: Абяры картоплі ды звары на вячэру; стаяцъ 1) знаходзіцца ў вертыкальным становішчы, 2) займаць пасаду, працаваць: Мая нявесткаў магазіне стаіць, а сын на хвермі. Шматлікія прыклады полісемантычных слоў у гаворках сведчаць, што семантычная варыянтнасць слова - адна з істотных рыс дыялектнай мовы. Даволі багатыя на мнагазначнасць i гаворкі Случчыны. Як ілюстрацыю пададзім слоўнічак мнагазначных слоў на літару М
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

галўза, зяве, зявы
20 👁
 ◀  / 386  ▶