Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
Э.Д. Блінава, К В. Гаўрош ПОЛІСЕМІЯ Ў ДЫЯЛЕКТНАЙ MOBE (3 ГАВОРАК СЛУЧЧЫНЫ) Здолънасць слова мець некалькі сэнсава звязаных значэнняў уласціва як літаратурнай, так i дыялектнай мове. Полісемія ў народных гаворках з'ява даволі актыуная. Прычым мнагазначная дыялектная лексема адным ca сваіх значэнняў, як правіла, асноўным (першасным), можа супадаць ca значэннем гэтай лексемы у літаратурнай мове, але адрознівацца яе пераноснымі (другаснымі), вытворнымі значэннямі. Напрыклад: мост 1) збудаванне для пераходу ці пераезду праз раку, канал i інш., 2) падлога ў хаце; гадзіць 1) дагаджаць, 2) наймаць на працу: Тры гады гадзіла яго пастухом; сабачка 1) маленькі сабака, 2) падсанкі, якія прымацоўваюцца да вялікіх саней, каб перавозіць бярвенне, дошкі. У некаторых лексемах i асноўнае i пераноснае значэнні развіліся ў дыялектнай мове. Напрыклад: марынарка 1) пінжак, 2) верхняе адзенне накппалт паліто; ахваціцца 1) захварэць на апой (пра каня), 2) выздаравець: Хварэла гріжка, я ахвацілася, а дачка памерла; абжыцца: Цяпер людзі ахваціліся, а ранёй адна галеча была. 4) падарвацца: Перасіліуся i ахваціуся мужык; плацце (плацье) 1) бялізна, 2) адзенне, 3) сукенка; рапуха 1) земляная жаба, 2) неахайная жанчына. У дыялектнай мове захоўваюцца ўстарэлыя мнагазначныя словы, якія ў сучаснай літаратурнай мове ўжо не выкарыстоўваюцца. Напрьпслад: атарыца 1) невялікі ўчастак зямлі, 2) частка ўраджаю, якую давалі дзеці старым бацькам, 3) доўг, які аддаваўся збожжам. Гэтыя дыялектныя словы паступова выходзяць з аюыўнага словаўжьгоання, a самі носьбіты гаворкі ўспрымаюць іх як архаізмы. Мнагазначнасць у дыялектнай мове рэалізуецца ў выніку лексіка-семантычнай варыянтнасці слова, калі ўжыванне аднаго i таго ж іукавога комплексу для абазначэння розных прадметаў, з'яў, паняццяў, дзеянняў i г.д. становіцца магчымым таму, пгго мова" выбірае такія якасці, характарыстыкі прадметаў, паняццяў, якія могуць быць названы адным i тым самым словам. Узнікненню полісеміі ў гаворках садзейнічаюць наступныя фактары: - аб'ектыўнае падабенства прадметаў, з'яў знешняга свету; - імкненне назваць ужо вядомым словам падобныя прадметы i з'явы; - тэндэнцыя да ўтварэння слоў з празрыстай унутранай формай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектыўнае, зява, зявы, зяў
11 👁
 ◀  / 386  ▶