Старонка 19
◀ / 386 ▶
З ГЛУЗДУ З'ЕХАЦЬ. Страціць магчымасць разумна разважаць. Мото твой чоловек з глузду з'ехаў, то ж мы з йім договарваліс узаўтра по рыбу іці, а вон у Столін поехаў. З ГОЛОВЫ ДО П'ЯТ ОБГЛЕДЗЕЦЬ. Усё поўнасцю. Зайдзеш у клуб у новом плацьйі, то обгледзяць з головы до п'ят. З ГОЛОВЫ НЕ ВЫХОДЗІЦЬ. Непакоіць. Нешчо ў мене ніяк з головы не выходзіць тэ, шчо вон сказаў, коб і праўду з жонкою не розвёўса, а тож вон можэ. З ДУБА ГЕПНУЦЦА. Пра чалавека, які не ведае чагосьці, што ўсім даўно вядома. Мото ты з дуба гепнуўса? То ж Валька ўжэ даўно замужом, ужэ й дзіця скоро будзе. ЗЛА НЕ ХВАТАЕ. Калі нехта вельмі злуецца. У мене ўжэ на вас, цётко, зла не хватае. Одное говоркі, шчо про грошы, аж слухаць не хочэцца. З П'ЯТОГО НА ДЗЕСЯТЭ. Не па парадку расказваць. Як начаў вон нам росказваць, як ездзіў у Сібір, а сама ж знаеш, шчо росказвае з п'ятого на дзесятэ, так мы і не понялі нічого. З РАНКУ ДО ВЕЧОРА. Увесь дзень. Наш Валера проседзеў учора з кніжкою з ранку до вечора, нікуды й не вышоў. ЗРОБІЦЬ ДО ТОЛКУ. Зрабіць добра. От ужэ ж і невестка моёй сусецы попалас, ніяку роботу не можэ зробіць до толку. ЗУБЫ ЗАГОВОРВАЦЬ. Адцягваць чыю-небудзь увагу ад чагосьці важнага. Ты мне тут зубы не заговорвай, да кажы прамо, дасі на заўтра ровера ці не. З ХВАНАРОМ ХОДЗІЦЬ. Мець сіняк пад вокам. А чого то твоя жонка з хванаром ходзіць? Мото нейдзі напіўса ўчора да побіў? З ЦЕМНА ДО ЦЕМНА. Увесь дзень. Учора як пошлі ўсе разом, то з цемна до цемна бульбу копалі, але, слава Богу, кончылі. І ВУХОМ НЕ ВЕСЬЦІ. Не рэагаваць. Я ёго зову, зову, а вон і вухом не ведзе, прытворыўса, шчо не чуе. І ТАК, І СЯК. Рознымі спосабамі. Я ўжэ і так, і сяк ёго ўговорвала, а вон сказаў не поеду і ўсё тут. І Ў ВУС НЕ ДУЦЬ. Не рэагаваць. Другі б за гетые іздзевацельства даўно ўжэ Харыська збіў бы, а Воўчык і ў вус не дуне, стойіць собе, посмехаецца. КАЖНОМУ СЛОВУ ВЕРЫЦЬ. Верыць усяму. А Петрыку шчо хоч кажы, вон будзе кажному слову верыць. КАЛЮГІ ЗМЕРАЦЬ. Набраць у боты вады. Мой малы ўчора калюгі як змераў, то цепер усёй дзень лежыць – і кашляе, і цемпература пыд сорок. КАПЦЭ ПРЫШЛІ. Пра смерць. Учора як схопіло мене за серцэ, то думала, шчо капцэ прышлі, аж цепера трохі одлягло.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 386 ▶