А вось некаторыя лексічныя асаблівасці гаворкі г. Камянца:
БРАТ м. Хлопец, які трымае вянец над маладой пад час вянчання. У мэі сыстры за брата був кумув сын.
ВАЛКУВАТЫ незак. Прагна есці. Сыдыт вуна і так хліб валкуе.
ВЭРТЮХА ж. Посуд для вярчэння маку. На Коляду мы вжэ навыртіли вэртюху маку ду кутті.
ГАЗУВКА ж. Тонкая хустка. Муя маты міла тры газувкі і всі хурошы..
ГОЛДА м. і ж. Вельмі высокі чалавек. У ії сын голда, чуть у двэры влазыт.
ГРАНДА ж. Вялікая чарга, без парадку. Мужыкі стуяли за пывом спукуйно, а после пушли на гранду.
ГЛАДОК м. Блін з мукі. Муя маты напыкла повну мыску гладкув. (Дранікі называюцца гладкі картупляны.)
ГУЛУМУЗЫЙ прым. Светлавалосы. Муй чулувік гулумузый, навыть бровы білы.
ДЫВАН м. Адзінарнае тканае пакрывала, абавязкова ў клетку. Муя маты наткала хурошых дывануў.
ЕСЁНКА ж. Асенняе паліто. У мынэ ныма есёнкі на осынь.
ЖЭШКО прысл. Горача. У Камэнці було жэшко, і всі люды пуливали гуруды.
ЗАКЕВЛЯТЫ зак. экспр. Зарэзаць. Муй батько закевляв барана.
ЗУВЫЦЯ ж. Сястра мужа, залоўка. Ії зувыця як ведьма, такая зла.
КАВЁР м. Падвойнае тканае пакрывала з воўны. У мэі бабы був такій хурошый кавёр.
КАПА ж. Пакрывала, купленае на ложак. Я купыла хурошу капу.
КВАШЭЛИНЫ мн. Халодная страва з ножак, галоў, вушэй. Мы навaрыли тры мыскі квашэлин на Выликдынь.
КОЦ м. Лёгкая коўдра. У мынэ е два коцы.
НЫГІЛЮЗА м. і ж. Недарэка. Муй сусід такій ныгілюза, ныць ны робыт.
МОНДРЫЙ прым. Спраўны чалавек, але больш языком. Наш начальнік вэльмэ мондрый.
МІСТРЭНЯ ж. Вельмі стройная, прыгожая жанчына. Муя тютка як містрэня, і удягаіце вэльмэ хурушэ.
МУЛУВАТЫ незак. Цяжка працаваць. Я всё жытте мулувала, а ныць ны зарубыла.
78 👁