Старонка 177
◀ / 386 ▶
В.М. Філосаф З ГАВОРКІ ГОРАДА КАМЯНЦА БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ Горад Камянец (мясц. Камэнэць, Камэынэць) знаходзіцца за 40 кіламетраў на поўнач ад Брэста. Варыянтаў паходжання назвы некалькі. Найбольш распаўсюджаны: ад слова “камень”, якіх шмат было на тутэйшай зямлі. Годам заснавання Камянца лічыцца 1276, калі тут закончылася будаўніцтва Белай вежы – унікальнага помніка беларускага дойлідства. Статус горада Камянец атрымаў толькі ў 80-ыя гады XX стагоддзя. Да гэтага лічыўся паселкам гарадскога тыпу. Мясцовыя жыхары называлі яго місто. У горадзе захоўваюцца (на вялікі жаль, знікаючыя, бо паміраюць старэйшыя жыхары) асаблівасці мясцовай гаворкі. Гаворка горада Камянец адносіцца да брэсцка-пінскай групы гаворак. Найбольш прыкметнымі фанетычнымі і марфалагічнымі асаблівасцямі гаворкі з'яўляюцца наступныя: 1) На месцы націскнога *о ў новых закрытых складах вымаўляецца [у]: хвуст, кунь, вуз. 2) На месцы *ѣ (яця) пад націскам вымаўляецца [і]: хліб (хлеб), хлів (хлеў), світ (свет). 3) На месцы ненаціскнога *о вымаўляецца гук "сярэдні" паміж [у] і [о]; абазначаем яго праз [у]. 4) Зубныя і губныя зычныя перад этымалагічнымі *е, *і вымаўляюцца цвёрда: дэнь, нэбо, пыты. 5) Перад рэфлексамі *і, *е (абазначаем іх праз [и] і [эе]) зычны [л] "паўмяккі": липа, алэе. 6) Адсутнічае дзеканне і цеканне: дід, тягнуты. 7) Прыстаўны гук [в] у словах вун (ён), вуна (яна), але адсутнасць яго ў словах окна (вокны), осынь (восень).. 8) Наяўнасць канчатка -а ў назоўнікаў ніякага роду ў назоўным склоне множнага ліку: відра, окна. 9) Ненаціскны канчатак -э у прыметніках ніякага роду: добрэ, тэплэ (цёплае). 10) Формы назоўнікаў меснага і давальнага склонаў на –увы: у кужухувы (у кажусе), у гурохувы (у гаросе), даты батькувы (даць бацьку). 11) Суфікс -ш- для ўтварэння вышэйшай ступені параўнання: нышшый (ніжэйшы), вышшый (вышэйшы);
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 386 ▶