B.M. Філосаф 3 ГАВОРКІ ГОРАДА КАМЯНЦА БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ Горад Камянец (мясц. Ка'мэнэць, Ка'мэынэць) знаходзіцца за 40 кіламетраў на поўнач ад Брэста. Варыянтаў паходжання назвы некалькі. Найбольш растаўсюджаны: ад слова камень", якіх шмат было на тутэйшай зямлі. Годам заснавання Камянца лічыцца 1276, калі туг закончылася будаўніцгва Белай вежы - унікальнага помніка беларускага дойлідства. Статус горада Камянец атрымаў толькі ў 80-ыя гады XX стагоддзя. Да гэтага лічыўся паселкам гарадскога тыпу. Мясцовыя жыхары называлі яго мі'сто. У горадзе захоўваюцца (на вялікі жаль, знікаючыя, бо паміраюць старэйшыя жыхары) асаблівасці мясцовай гаворкі. Гаворка горада Камянец адносіцца да брэсцка-пінскай групы гаворак. Найбольш прыкметнымі фанетычнымі i марфалагічнымі асаблівасцямі гаворкі з'яўляюцца наступныя: 1) На месцы націскнога *o ў новых закрытых складах вымаўляецца [у]: хвуст, кунъ, вуз. 2) На месцы *ž (яця) пад націскам вымаўляецца [i]: хліб (хлеб), хііів (хлеў), світ (свет). 3) На месцы ненаціскнога *о вымаўляецца іук сярэдні" паміж [у] i [о]; абазначаем яго праз [у]. 4) Зубныя i іубныя зычныя перад этымалагічнымі *e, *ź вымаўляюццацвёрда: дэнь, нэ'бо, пы'ты. 5) Перад рэфлексамі *i, *e (абазначаем іх праз [и] i [эе]) зычны [л] 'паўмяккі": ли'па, стэе'. 6) Адсутнічае дзеканне i цеканне: дід, тягну'ты. I) Прыстаўны гук [в] у словах вун (ён), вуна' (яна), але адсутнасць яго ў словах окна (вокны), о'сынь (восень).. 8) Наяўнасць канчатка -a ў назоўнікаў ніякага роду ў назоўным склоне множнагаліку: ві'дра, окна. 9) Ненаціскны канчатак -э у прыметніках ніякага роду: доЪрэ, тэ'плэ (цёплае). 10) Формы назоўнікаў меснага i давальнага склонаў на -увы: у куж у'хувы (у кажусе),у гуроЬсувы (у гаросе), да'ты ба'тькувы (даць бацьку). II) Суфікс -ш- для ўтварэння вышэйшай ступені параўнання: ны'шшый (ніжэйшы), вы'шшый (вьпнэйшы
Дадатковыя словы
батькувы, вышшый, відра, даты, зяўляюцца, камэнэць, камэынэць, липа, лй'па, місто, нышшый, нэбо, осынь, пыты, тэплэ, тягнуты, ухувы
11 👁