Старонка 149
◀ / 386 ▶
ЗДУМАЦЬ зак. Успомніць. Толькі як ехала дадому, здумала, што не купіла хлеба. ЗЕКРЫ мн. Вочы (грубае). Чаго зекры вылупіў? ЗЗОРЫЦЬ зак. Згледзець: угледзець, убачыць; упільнаваць каго-н., дагледзець за кім-н.; заўважыць што-н. Грыб, катораго ззорыш, ні будзя расці. ЗОДА ж. Парашок для мыцця бялізны. ЗЫРЫЦЬ незак. Глядзець (грубае). Чаго ты зырыш, быццам ніколі ні бачыў. ІГЛІЦА ж. зборны. Голкі з хваёвых дрэў. КАДАЎБ м. Цэментнае кальцо ў калодзежы. У нашуй лагчыні калодзясі ніглыбокія – кадаўбоў пяць-шэсць. КАДДЗЕ, каздзе, каддзево прысл. Толькі што. Ён каддзе (каздзе) з работы прыйшоў. Я каддзево вярнулася з Ганцавіч. КАЖАН, КАЖНЫ займ. Кожны. Зара кажан дзень ў ягады хажу. КАЗАК м. Амлет. КАЛОДЗЯСЬ м. Калодзеж. Цэлая лета з-за дажджоў у калодзясі вада стаяла нісмачна, колькі яе ні вычэрпвалі. КАМЯКІ мн. Тоўчаная бульба. Люблю паесці камякоў з кіслым малаком. КАНЧАР м. Акурак. Канчар дзед выкінуў на прыпяк. КАРБУНАК м. Ліха. Карбунак яго ні возьмя. КАРОМЫСЛО н. Моцная драўляная палка, да якой чапляецца плуг, прымацаваная лейцамі да хамута. КАРТАПЛЯНКА ж. Бульбяны суп. Маці зварыла прастой картаплянкі. КАЧУР м. Самец качкі. КВАРТА ж. Мера аб'ёму роўная 0,5 літры. Маслянка стаіць у квартовум слоіку. КВАС м. Страва з грыбоў ці сушанай рыбы. КІЛАВЫ прым. 1. З кілою – грыжаю. 2. Няўдалы, няўмелы. Футбаліст з яго кілавы: па пустых варотах мажа. КІЛЁЎКА ж. Прылада, якая выдаўлівае масла па кубіку з 1 кг. КІХА ж. Веласіпедная камера. КОМІНАК м. У рускай печы: тое на чым месціцца комін. З-за комінка вызіралі гасцей дзве пары дзіцячых вачэй. КОПТУР м.: з коптурам, з каптуром. З верхам. Сена прывязлі воз з добрым коптурам. КОСЬ-КОСЬ-КОСЬ выкл. Клічуць каня.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 386 ▶