Старонка 148
◀ / 386 ▶
ГЫЛЯ выкл. Так адганяюць гусей. ГЭДАК прысл. Гэтак. ГЭДАКІ займ. Гэтакі. ГЭДУЛЬКІ займ. Столькі. ДАЛЬБО выкл. Далібог. ДАРЭМНЯ прысл. Дарэмна. ДАЎБЕШКА ж. 1. Палка з тоўстым канцом. 2. “Недалёкі” чалавек. ДЗЕВЯТУХА ж. Тое ж, што і прылятуха (гл. слоўнік). ДЗЁНІКІ-ДЗЁНІКІ выкл. Клічуць парасят. ДЗЮ-ДЗЮ-ДЗЮ выкл. Клічуць свіней. Я яму – дзю-дзю, а гэтая свінчо і вушамі ні вядзе. ДЗЯЛКА ж. Участак сенажаці ці буракоў, што адводзіць звычайна калгас. ДЗЯРНЯК м. Дзёран. ДЗЯЦЕЛЬНІЦА ж. Дзяцеліна. ДРАБІНКІ мн. Лесвіца. Драбінкі ў нас вялікія, аля гнілыя, могуць зламацца. ДРОМНЫ прым. Дробны. ДРЫКОВАНЫ прым. Друкаваны. Спярша мяне бацько навучыў пісаць дрыкованымі літарамі. Е дзеясл. цяперашн. часу, незак. Ёсць. У мяне е яблыко, а ў цябе німа. ЖОЙКА ж. Жуйка. Нешто карова перастала жойку жаваць. Мо хіба захварэла? ЗА ГЭ у знач. прысл. За так, бясплатна. Хату, можно сказаць, за гэ андаў. ЗАПУСКАЦЦА незак., запусціцца зак. (пра карову). Пра перыяд перад цяленнем, калі карова не доіцца. Наша Зорка запусціласе, ужэ да Каляцаў малака ні ўбачыш. ЗАПЯРЭДЗІЦЬ зак. Апярэдзіць. ЗАРАННЯ прысл. Загадзя, наперад, зараней. У грыбы устаў зарання, каб ніхто ні апярэдзіў. ЗАЧАВІЦЬ зак. Асвежаваць кабанчыка. ЗБЫТКАВАЦЬ незак. Здзекавацца. Хопіць збыткаваць з малого. ЗДЗІВІЦЬ зак. Ссурочыць. Відаць, нехто здзівіў нашу Зорку, зусім перастала малако даваць: цырканеш разоў пару – і ўсё. ЗДОР м. Затоўка. ЗДРОК м. Кусачая муха, але не авадзень і не сляпак (гл. слоўнік). Конь так панёс, нібыто яго здрок укусіў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 386 ▶