Старонка 146
◀ / 386 ▶
АБГАНЯЦЬ (КАРТОПЛЮ) незак. Акучваць (бульбу). Бацько ўзяў каня абагнаць картоплю. АБІРАЦЬ (КАРТОПЛЮ) незак. Чысціць (бульбу). На вячэру наабіралі картоплі. АБІРЫЧЫЦЬ зак. Абстрыгчы нагола. АБРОЖАК м. Нашыйнік. На паследню дзірку аброжак зацягнуў, а Босы ўсё адно вылузваяцца. АБРЫЗГЛАЕ МАЛАКО н. Малако, якое пачало кіснуць. АБРЫЗГНУЦЬ зак. Пачаць кіснуць (пра малако). Малако абрызгло – нельга есці. АВО, АВОЙДЗЯКА, АВОЙДЗЯКАВО прысл. Вось, тут. Ды твая кніга авойдзякаво ляжыць. АВУНЬ, АВУНЬДЗЯ, АВУНЬДЗЯКА, АВУНЬДЗЯКАВО часц. Вунь. АДЗЁЖА ж. (зборны) Адзенне. АДНО прысл. Толькі. Купи адно дзве буханкі хлеба. 2. часц. Прыкладна адпавядае часціцы -ка ў рускай мове. Сядзь адно, раскажы, як усё было. АДПЕРЫЦЬ зак. Набіць. Некія бандзюгі сярэдня яго так адперылі, што два дні ні паднімаўся. А-Ё-Я-ЁЙ! А-ЁЙ! Ё-Я-ЁЙ! О-Я-ЁЙ! выкл. Ой! Выражае нечаканасць, здзіўленне, страх, розныя перажыванні і інш. АЛЕ, НАЛЕ часц. Так. Нале, нале, праўду ты кажаш. АЛЯ 1. злучн. Але. Сказаў, аля ні зрабіў. 2. выкл. Ну. Аля й пагода сёння (сённячы)! АМЕЦЬЯ н. зборны. Адходы па ачыстцы абмалочанага збожжа. АПІВОШ м. Выпівоха, п'яніца. АПРАТВАЦЬ незак. Прыбіраць, чысціць, прыводзіць да парадку. У Чысты чацвер маці апратвала хату і надворак. АТВАРОТ м. Тварог. АШЧЭ прысл. Яшчэ. БАЛЁН м. Трохлітровы слоік. Сёння я адно балён малака надаіла ад сваёй цялушкі. БЕТАЯ (КАРОВА) цяп. час, незак. Шлюбны перыяд. Як нічого ні блытаю, калі карова пабегала, то скоро ёй ужэ тэрмін. БУХІКАЦЬ незак. Гучна кашляць з глыбіні грудной клеткі. Бухікаяш, як у кадушку. БЭБАХ м. Жывот (грубае, можа быць у чалавека і жывёлы). Ну і бэбах у цябе вырас!
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 386 ▶