Старонка 145
◀ / 386 ▶
А.В.Трафімчык, В.Я.Чабатарэнка СЛОВЫ З ВЁСКІ ВЯЛІКІЯ КРУГАВІЧЫ ГАНЦАВІЦКАГА РАЁНА Прысвячаецца бацькам аўтараў: Яніне Канстанцінаўне і Віктару Адамавічу Трафімчыкам, Тамары Уладзіміраўне і Яўгену Міхайлавічу Чабатарэнкам. Вёска Вялікія Кругавічы знаходзіцца ў 14 км на ўсход ад Ганцавіч. Запісы мясцовай лексікі, якая публікуецца ў дадзеным артыкуле, зроблены ў 1998—1999 гг. Прыводзіцца таксама карта гаворак раёна. Пры яе складанні выкарыстаны апублікаваныя працы1 і ўласныя назіранні. На тэрыторыі Ганцавіцкага раёна бытуюць тры групы гаворак: гродзенска-баранавіцкія (панямонскія), слуцкія і паўночнабрэсцкія гаворкі. Паўночнабрэсцкім гаворкам, у прыватнасці, характэрна оканне (вымаўленне тыпу голова, молоко), дзеяслоўныя формы тыпу ходзіці, пісаці, слуцкім гаворкам – саканне (вымаўленне тыпу наеўса, умыўса) і інш. Гаворка вёскі Вялікія Кругавічы адносіцца да панямонскіх (гродзенска-баранавіцкіх) гаворак. Словы: гараты, гуліца, нігоднаго, атварог, ашчэ, локяць, ногяць, надто, недзі, гэдак, гадакі, гэдулькі (сюды ж яшчэ, можа, “дарэмня”), адрозніваюцца ад літаратурных фанетычнымі асаблівасцямі ( так званыя нерэгулярныя фанетычныя з’явы). Пракідаюцца дыялектызмы, якіх не адчуваю (напрыклад, ткале), таму яны засталіся без прыкладаў. Паколькі яны, бадай, ужо не выкарыстоўваюцца насельніцтвам нашай вёскі, рэканструяваць кантэкст не змог. Некаторыя словы ў нас выкарыстоўваюцца нароўні з літаратурнай лексікай (прычым гэта не ўплыў, як мне здаецца): ашчэ, жойка, запярэдзіць, трохо, чаго (чаму), здумаць. 1 Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Мн., 1963. Лексічны атлас беларускіх народных гаворак, т. 1—5, Мн., 1993—1998. А.А.Крывіцкі, А.І.Падлужны. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984. Ф.Д.Клімчук. Гаворкі Заходняга Палесся. Фанетычны нарыс. Мн., 1983.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 386 ▶