Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
ЛЯ'ДА н. 1. Дзялянка высечанага лесу. Там, дзе ляда, маліны добра парасьлі. Кубл. Даўная ляда, лес высеклі В.Д. 2. перан. Беспарадак. У хаццы ляда, ні ўвайсьці, a дзявулля сядзіць. Арэх. Шумы поўна хатачка, цэлая ляда. Суда. ЛЯДА'ЕК безас.-прэд. сл. 1. Млосна, дрэнна, моташна. Ня еш нашча бульбу: лідайік будзіць. Арэх. Ад грыбоў лідайік стала. Слаб. Ядуць нанач сала, a тады йім лідайік. Стар. 2. перан. Дзіўна, непрыемна. Aŭ, лідайік вас слухаць, гародзіці нісусьвецігу. Арэх. Проста мне лідайік, як ты прытварайісься, на работу ня хочаш йсьці. Кубл. ЛЯДА'ЙКА ж. Млоснасць, моташнасць. Нейкая лідайка напала, можа, ад дзяронікаў. Слаб. Як возьміць мяне лідайка, адразу п'ю соду. Чэр. ЛЯНУХА' ж. Суп з гародніпы, забелены малаком. Капуста вырасла, можна лянуху варыцъ. Чэр. Наварыла лянухі: капуста, морква, малако. Судз. ЛЯНУXА' ж. Ляжанка. На лянусі спаў, цёпла было. Чэр. Пакладзі йіспоткі на лянуху, хай прасохнуцъ. Навас. ЛЯ'СКА ж. Кавалак мяса, масла, сала (звычайна прамавугольнай формы). Свая, а хоцъ бы ляску сала дала нам за зіму! Арэх. Сколькі вы плацілі загэтуляску (масла)? Шчарб. ЛЯУША' м. i ж. 1. Ляуша. Мужык ейны — ліўша, усё левой рукой робіць. Чэр. Баба была ліўша. Міх. 2. ж. Левая рука. Ты подумай - зь ляўшы так далёка мячык шпурляйіць. Маж. ЛЯУША'И м. Ляўша. Дзяцька наш быў ліўшай. Чэр. Ён ліўшай, левой рукой пішыць. Слаб. ЛЯХА' ж. Градка. Дзъве ляхі морквы пасейіла. Арэх. Ляху гуркоў унучка прапалола. Судз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лядаек, лядайка, ляска, ляушаи
6 👁
 ◀  / 386  ▶