Старонка 132
◀ / 386 ▶
КУРГАНІСТЫ прым. Кусцісты. Макрыца бала такая курганістая, а цяпер пасохла, даўно німа дажджу. Слаб. КУРДУК м. Нячыстая сіла, злы дух (звычайна ўжываецца ў кленічах). Нялюбы, махляр, круцель, хай цябе курдук парвець! Арэх. А бадай цябе курдук задраў, як ты мой хвартух парваў, гэта мне татусь купіў, каб мяне Пятрусь любіў (з песні). Міх. КУСАНАК м. Недаедзены кавалак чаго-н. Пазьбірай гэтыя кусанкі і выкінь у вядро. Судз. Нідаела лусту хлеба, кусанак на стале валяйіцца. Арэх. КУТНІК м. Кутні зуб. Кутнік балеў, вырвала. Арэх. КУТНІК м. Мужчына, які не мае свайго жылля, сваёй хаты, а кватаруе, здымае ў каго-н. пакой (куток). Ён бабыль быў, ні кала ні двара, так кутнікам і жжыў век. В.Д. Ужо выйшаў Сьцяпан с кутнікаў, сваю хату майіць, і дзеці падрасьлі. Міх. КУТНІЦА ж. Жанчына, якая жыве ў падсуседзях у каго-н. Кутніца Палашка ў бальніцы робіць, у сястры маей у Вушачы жывецъ. В.Д. Паслухай-шка, аткуль гэта бала тая кутніца, што пасьля вайны жыла ў вашай хаці? Арэх. ЛАБУДА ж. 1. Трава, бадылле. Да самай зімы хаджу й усякую лабуду зьбіраю – хоць на поцьсьціл карові будзіць. Міх. 2. перан. асудж. Няўдаліца. Лабуда нейкая, а ні лістаноска! Бувайіць, ужу спаць кладзёмся, а яна газеты нясець. В.Д. ЛАБУДЗІЦЬ незак. Гаварыць абы-што, няпраўду, выдумляць. Ні лабудзі ты, усякую ўсячыну зьбірайіш, бязьлепіцу нясеш. Арэх. ЛАБУЗА ж. 1. Дрэнная трава, бадылле. Усякай лабузы на зіму казе назьбіралі, усё пойдзіць. В.Д. 2. перан. Нясмачная ежа, бурза. Сама еш гэту лабузу, а я ня буду! Арэх. 3. м. і ж. перан. зневаж. Неразумны чалавек. Куды бяжыць гэны лабуза ў дошч ды яшчэ й кашолку цягніць? Арэх. Нічога разумнага ад яго ні пачуеш, лабуза! Стар. Што ты, лабуза, гаворыш пры малых? Маж. 4. перан. асудж. Неразумная гаворка. Лабузу нейкую вядзець, ня верці яму! Слаб. ЛАБУЗІЦЬ незак. асудж. Тое, што і лабудзіць. Ні лабузі ты, дзяцька, ні было гэтага. В.Д. Лабузіць і лабузіць, німа ў яго праўды. Арэх. ЛАБЫРКА ж. Бязрогая карова. Карова ў йіх лабырка бала, ня выраслі рогі. Стар. ЛАВЭР м. Беспарадак. Калі ня прыдзіш – лавэр у хаці, ні прыбрана. Судз. Чаго вы носіціся? Вундзіка які лавэр зробілі! Арэх. Зьбегала йільнянішча зграбла, ні было калі прыбраць у хаце, лавэр. Маж. ЛАЙНО н. Адзенне, бялізна. З лайна, мусіць, усё ёсь у Мінску? Во, гляджу, на табе вязёначка харошая. В.Д. Які ён бацька! Лайна дзіцям ніколі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 386 ▶