Старонка 131
◀ / 386 ▶
КРУЦЯКА м. і ж. Тое, што і крутушка. А што ты думайіш – яму ні калёсы занасіць! Такі круцяка можыць кіныць жонку й дзяцей. Арэх. Наш сын ні круцяка які, совісны маліц. Кубл. Дзеўка йіх ні круцяка, здумляюць на яе. Судз. КРЫВАКЛУБЫ прым. Крывабокі. І сама яна была крываклубая, і сын такі. Арэх. Крываклубы мушчына, ідзець, як пірагінайіцца. В.Д. КРЫВАТА ж. 1. Крыўда. З братоўкай дружна жылі, ні сварыліся: у ціснаце, ды ні ў крываце. Арэх. 2. Хвароба, недамаганне. Па такой крываце даўней жалі п, а яна ляжыць, стогніць. Судз. КРЫВОСЦЬ ж. Тое, што і крывата 2. Дужа далікатная! Каб мне твая крывось! Міх. Па такой крывосьці можна робіць! Судз. КРЫВІНДА м. і ж. зневаж. Крываногі чалавек. Ногі як вілы, крывінда, такі ўрадзіўся. Слаб. КРЫЖАВІНА ж. Ніжняя частка хрыбетніка. Наробілася сягоння, аш крыжавіна баліць. Навас. КРЫЖАЎНІ мн. Тканіна ў палоскі. Даўней спадніцы с крыжаўнёў шылі, у чорныя і чырвоныя палоскі. В.Д. Выткала крыжаўні. Судз. КРЫПАНКА ж. Гатунак цыбулі. У нас расьцець цыбуля-крыпанка, у ей пер'е крыпайіцца, а ў простай – не. Маж. КРЫПАЦЬ незак. Начыняць фаршам. Цэлы вечар кілбасы крыпала. Арэх. Хто табе пумагаў кілбасы крыпаць? В.Д. КУГАКАЛА м. і ж. Малое дзіця, немаўля. Ах ты, кугакала, сьціху на цябе німа! Слаб. Узяла на рукі кугакалу. Арэх. КУЗЛАК м. Пасма, шматок. Кузлакі кудзелі ліжаць. Арэх. Выцігнуў кузлак сена. Чэр. КУЗЛАЧЧО н. зб. Кузлакі (пасмы, шматкі). У воўні адно кузлаччо. Арэх. КУКА ж. Вялікі драўляны малаток разбіваць камякі зямлі. Кукай паразьбіваў глыжы. Чэр. У сенцах вазьмі куку. Арэх. ◊ ЯК КУКАМІ ЗБІТЫ. Моцны, дужы, здаровы. Мужык яе як кукамі зьбіты, здаравяка такі. Чэр. Лацно табе! Твой маліц здаравянны, як кукамі зьбіты, а наша дачка кволінькая. Навас. КУКАВЕШКА ж. Патаўшчэнне на канцы палачкі, якой збіваюць масла. Помню, маця б'ець масла, мы сядзім, глядзім, а як с кукавешкі кусочак зьляціць, на ляту хватайім. В.Д. КУКЛА ж. 1. Жменя закручанага збожжа, лёну на граніцы постаці. Сабе сьвет лёну захапіла, а мае куклы трах-трах! – і вырвала. Слаб. 2. Звязаны пучок нязжатых каласоў, што пакідалі ў час дажынак. Сягоння ў нас абжынкі, куклу на полі завізалі. Арэх. 3. Жаночая прычоска. Сабрала валасы ў куклу. Астр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 386 ▶