ВІТРЯНКА ж. бат. Назва расліны, кветачкі якой маюць форму сэрцайкау, сцяблінкі як у жыта, тоненькія. С.
ВІШЭР м. Гл. вышяр. Ідам кусатэ вішэр. Р.
ВІЯЛКА ж. Драўляны савок, якім веялі ўручную. Р.
ВКЭЛАВИТЭ дзеясл. Надарвацца, атрымаць грыжу. В нас в сусіткэ малой впав і ны чырыз довго вкэлавыв. Д.
ВЛОПАКИ прысл. радк. Хутка. Побіг влопакы. С.
ВО постпазіцыйная абмежавальная часціца. Вось. Гэндэ-во ўзьме. ("Вось там вазьмі"). Зара во. ("Вось зараз"). Р.
ВОВНЯХА ж. бат. Ваўнянка (грыб). С.
ВОВЧАКИ толькі мн. С., ВОВЧИКЭ толькі мн. (ужываецца радзей, чым КУЛЮЧКЭ — гл.). Кл. Ваўчкі трохраздзельныя.
ВОЛОТУЗНТИСЬ дзеясл. Дурэць, валтузіцца. Нэ волотузьтэся коля кросён, бо наробытэ мні там лыха, потом нэ розбэруса. Мот.
ВОРОНОВЭ ЖИТО н. бат. Нарасць на жыце, спарыння. Буны сыновато-чорныйі. С.
ВРІХЬ м. Паласа засеянага збожжа або бульбы. Вріхь — зэмня між рузорамэ, у вріхувэ 15 - 20 бурузэнь, дэ вышшое полэ, на высокому; ек вріхэ роблять, то сіють бульбу, ны садять. Р.
ВСІЕК прысл. Усяляк, па-рознаму. Вуна всіек скажэ: і пу-німэцку, і пу-цыганску. Р.
ВУЕ н. с.-г. Гарызантальная калодка, якая утварае корпус сахі; дышаль сахі. Рд.
ВУЗДРО н. Ніжняя частка снапа. Р.
ВУСА толькі мн. бат. Асцюкі. Р.
ВУСУКА ж. Сена з забалочанай сенажаці. Р.
ВУСЯЛКА ж. Шнур для дзіцячай калыскі. Вусялкэ в кулэсцэ вяльме слабейі. Р.
ВУТКАЧ м. Назва птушкі. Вун ўсё крычыть: вуть-вуть-вуть-
80 👁