Старонка 26
◀ / 74 ▶
КАБЛУК м. 1. Дэталь касы: дуга з нацягнутым палатном, замацаваная на коссі. НП. 2. Кальцо з лазы: частка кашолкі, каша. Рд. КАЕТ м. устар. Сшытак. Рд. КАЙДУП м. Пасудзіна, выдаўбаная з дрэва. Повны кайдуп солэ. Р. КАЛДУБІЦЬ [б] м. Драўляная падстаўка ў жорнах, на якой ляжаць камяні: яна зроблена з доўбанай калоды. Пуг. КАЛДУБЭЦЬ м. (наз. скл. мн. л. — калдупці). 1. Бочачка. В. 2. Гл. калдубіць. Калдубэць для журноў. Рд. КАЛДУВАТЫ дзеясл. міф. Вядзьмарыць, чараваць. Пуг. КАЛДУНСТВО н. міф. Вядзьмарства, чараўніцтва. Пуг. КАЛДУНЬНІК м. міф. Вядзьмар. Рд. КАЛДУНЬСТВО н. міф. Рд. Гл. калдунство. КАЛЫТКА ж. Кашалёк. НП. КАМІЗОЛЬКА ж. Жаночая кофта. Мош. КАПАЛЮШ м. Бляшаны абажур у падвеснай газавай лямпы. Рд. КАПОТА ж. Сукенка. Надужэ капоту. Р. КАПСОЛЬ м. Металічная насадка на канцах восей воза, якая не дае з'язджаць колу. У возі штыры капсылі. Рд. КАПТАН м. Жаночая невязаная кофта. В. Д. Т. С. КАПОЛЮШ м. В. Гл. капалюш. КАРАМКАТЫСЯ дзеясл. Карабкацца. Пацаны лізуть, карамкаютьця чырыз ломачьчя якоесь. Пуг. КАРАМКАТЫ (ЛІС) прым. Лес з крывымі стваламі, карчакаваты. Рд. КАРАЧУН м. Крывое і сукаватае дрэва. Крывое дэрыво, тое, шо с сучкамы, то, каэ, карачун. Рд.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 74 ▶