Старонка 24
◀ / 74 ▶
здохлива якась. Рд. ЗДРО н. НП. Гл. вуздро. ЗДЫМКЫ толькі мн. 1. Дрыгва, непраходнае месца на балоце. 2. Паверхня расліннага покрыва на балоце, якая успухае, узнімаецца. Такі здымкы, шо курувы тупылысь. Здымкы — дә здымайіться мох, трава. С. ЗЕБЛЫВО ж. с.-г. Зябліва. НП. ЗЖУЧЫТЫ дзеясл. фам. Украсці, сперці. І той злодый вжэ дәсь часы зжучыв. С. ЗІЛЁНКА ж. бат. Зялёнка (руск. зеленушка). Б. ЗЛАМАННЫЦЯ ж. Ужываецца толькі ў выразе: Шоп ты пушов на зламанныцю! (даслоуна: "Каб ты пайшоў туды, дзе ламаюць рукі і ногі"). С. ЗЛЮГ м. с.-г. Аблога, абложная зямля. Трәба кыдаты города на злюг. Рд. ЗНАЁМО прым. ці катэгорыя стану. Вядома. С. ЗНАТНЫ прым. Вядомы. Всі так кажуть — гладіолусы, воны знатныйі. Тр. ЗНОСНЫЙ прым. Так гавораць пра лес, у якім растуць высокія і роўныя дрэвы, пра выносны лес. Хорошый ліс, зносный, бәз сучкіў. Рд. ЗОРКА ж. бат. Гваздзіка турэцкая. Тр. ЗРЫБЛЯНА дзеепрым. ж. Так гавораць пра касу з няроўнасцямі на яе палатне ад няумелага кляпання. Ны вміў клэпатэ, рабу загнав — от і стала куса зрәбляна. Р. ЗУЗУЛЬЧЫН РУЧНЫЧОК м. бат. Ятрышнік (зязюлька) плямісты. Кл. ЗУМЭСЛЭ прысл. Наўмысна. От зумэслэ ны буду гувурэтэ з йім. Д.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 74 ▶