ЗАЛЯСКО н. Лапата. Р.
ЗАМУДРІТЫ дзеясл. Зазнацца, заганарыцца. Ну, ты замудріла, нэ хочэш здороўкатыся.
ЗАПІК м. Лаўка, па якой узлазяць на печ. Маня стала на запік. Р.
ЗАПОЙІНЫ толькі мн. Распіванне віна пасля таго, як жаніх і нявеста распішуцца ў загсе.
ЗАПОЙІНЭ толькі мн. Абрадавая вячэра ў доме нявесты за некалькі тыдняў да вяселля. Д.
ЗАПОРЫШЦЭ звычайна толькі мн. Людзі, якіх на вяселле не запрашалі і якія застаюцца за парогам глядзець на вяселле. П.
ЗАПЫК м. Невялікія козлы, якія стаяць каля самай печы і трымаюць разам з другімі такімі ж козламі, што далей ад печы, дошкі, на якіх спалі калісьці. Рд.
ЗАПЫЧОК м. Насціл каля печы з дошак, якія клалі на невялікія козлы-падстаўкі. На гэтым памосце калісьці спалі. В запычковы спалы. Він з досок зробляный: козлікы ставыш, на ных доскы, сідныка кладэш соломэю набытого і спыш. Тр.
ЗАРЫГОТІТЫ дзеясл. Заржаць. Кунь зарыготіў. Рд.
ЗАСІВКЫ толькі мн. Пачатак сяўбы азімых. М.
ЗАСТАНУВЭТЭ дзеясл. Запыніць, спыніць (аўтамашыну). Застанувэ машэну! Р.
ЗАТОПЛЯТЫ дзеясл. Запальваць (газавую пліту). Пуйду вжэ затоплятэ, трэба шось зварыты на вэчэру. Тр.
ЗАТУЛКА ж. Фартух. Я пушела хурошу затулку. Р.
ЗАТУЛЭЦЬ м. Клінок, якім замацоўваецца каса на касільне. Тр.
ЗАХОТ м. Палоска, якую займае адна жняя. НП.
ЗАХРЫШЧАНО дзеепрым. у ролі выказніка ў безасабовым сказе. Ато захрышчано тутай лушпэкамы, скілько мныго людэй було. М.
88 👁