Старонка 18
◀ / 74 ▶
ДОХОПЫТЫСЯ дзеясл. Падхапіць, падчапіць якую-небудзь заразную хваробу. І дэ вуна его дохопылася, того сіфулоса, бог ейі відае. Рд. ДОЧЭСНЭ прым. мн. л., наз. скл. Якія нядоўга жывуць на свеце, заўчасна паміраюць. Людэ дочэснэ сталы. П. ДРАПАКУВАТЫ дзеясл. Культываваць (поле) прымітыўным культыватарам (гл. драпакы). Драпакы — драпакують полэ для збожы. Рд. ДРАПАКЫ толькі мн. Невялічкі жалезны прымітыўны культыватар, які цягнуць коні. Рд. ДРАПАЧ м. Даяркач. Ст. ДРАЧЭНЬНЕ н. Пілаванне. Д. ДРОКВА ж. Глушэц (птушка). Вуна вылыка, йіх ны мныго е. Рд. ДРОНОК м. Ручка лапаты. НП. ДРУСЁН м. бат. Драсён звычайны. Тр. ДРЫГУТКА ж. Дрыжыкі. Мош. ДРЫПАЧ м. Драўляная барана. НП. ДРЭГАВКА ж. (р напаўмяккае). Ямкі на дарозе, ухабіны. П. ДРЭНЧЫТЭ дзеясл. Мучыць, даймаць. От дрэнчыть вжэ кутору пору ста хвуроба, ныяк ны пуліпшаю. Д. Фразеалагізм: НЫ ДРЭНЧЫТЬ ТЫБЭ = "нядрэнна табе жывецца". Шо тыбэ ны дрэнчыть, кулэ в такый хурошый удэжэ ходыш. Д. ДУЖАК м. Асілак. Дужак — дужый чоловік. Рд. ДУЛЭНА ж. Голая лапіна на засеяным полі, на нізкім, мокрым месцы, калі збожжа не паўсходзіла. Дулэна, тілько [т] на нэскуму, дэ вуда стуяла. Р. ДУСТРЭНЧЫТЫ дзеясл. Нараіць. На другый дэнь моюй матыры дустрэнчылы людэ ў пулувыны дня ўзяты свячоного маку, забыты дыр-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 74 ▶